Насельніцтва Крыму — каля 2,5 мільёнаў чалавек. Асноўныя галіны даходу паўвострава — прамысловасьць, турызм, будаўніцтва, ахова здароўя, сельская гаспадарка і гандаль. Сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Крыме такая ж нестабільная, як па ўсёй Украіне, сукупны зьнешні доўг якой дасягнуў 140 мільярдаў даляраў.
Радыё Свабода запыталася расейскіх і ўкраінскіх экспэртаў, што прыдбаюць і што страцяць жыхары Крыму ў выпадку далучэньня да Расеі.
Натальля Зубарэвіч, Незалежны інстытут сацыяльнай палітыкі (Масква):
— Натуральна, яны атрымаюць большыя зарплаты, большыя пэнсіі, большыя сацыяльныя выплаты. Ім пачнуць ствараць сацыялку, яшчэ нешта. Але гэта ж усё зразумела. Зробяць ім новыя пашпарты, як Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
— Ці хопіць Расеі рэсурсаў ўтрымліваць Крым?
— Вымераць нельга. Грошы будуць вельмі вялікія, гэта я магу сказаць дакладна, але якія... Незразумелы аб’ём разбурэньняў эканомікі. Сацыялку давядзецца ўзяць на ўтрыманьне, але каля двух мільёнаў чалавек — гэта ня так ужо і шмат. Інвэстыцыі, павышэньне заробкаў... Там, вядома, самыя галоўныя грошы будуць на інвэстыцыйныя рэчы. Ня ведаю сумаў. Гэта палітычнае рашэньне, якое ня мае дачыненьня да эканомікі.
Андрэй Бліноў, эканаміст (Кіеў), былы галоўны рэдактар часопіса «Экспэрт— Украіна»:
— Людзей, якія залежаць ад бюджэтных выплат, у Крыме — 20-25 працэнтаў ад усяго насельніцтва. Эканоміка рэгіёну сэзонная, яна залежыць ад курортнага сэзону і сэзону збору ўраджаю садавіны і гародніны ды вінаробства. Беспрацоўе ў Крыме вышэй, чым у цэлым ва Ўкраіне. Да прыкладу, у міжсэзонны пэрыяд — позьняй восеньню — прыхаванае беспрацоўе ў Крыме можа дасягаць 50 адсоткаў.
Яшчэ адна асаблівасьць, пра якую ня варта забываць: у савецкія часы Крым быў сапраўдным «райскім месцам» для пэнсіянэраў СССР, якія пасьля перабіраліся сюды жыць. І таму доля людзей, якія маюць права на пэнсійныя выплаты, тут вышэй, чым па ўсёй Украіне. Разьлік многіх на тое, што аўтаматычна ў вельмі кароткі час будуць пераразьлічаны іх цяперашнія пасады і пэнсіі, іншыя сацыяльныя плацяжы ў адпаведнасьці са стандартамі, прынятымі ў Расеі. Па заработнай плаце, напрыклад, вайскоўцаў — гэта павелічэньне ў 3-4 разы ў даляравым эквіваленце. Па некаторых бюджэтных выплатах павелічэньне ў 2-2,5 разы, па пэнсіях — прыкладна гэтак жа.
З нагоды курортнага сэзону: па розных дадзеных, ад трох да пяці мільёнаў чалавек прыяжджаюць у Крым у летні сэзон. Сёлета гэта вялікае пытаньне. Гэта, вядома, можа вельмі моцна паўплываць на сацыяльна-эканамічнае становішча Крыму, таму што турызм і сельская гаспадарка складаюць там да паловы валавога прадукту, гэта палова эканомікі Крыму.
— Крымчан не палохае зьмена ўкраінскай інфраструктуры на расейскую?
— Ва Украіне, напрыклад, толькі пачынае дзейнічаць падатак на нерухомасьць, які ўжо прыжыўся ў Расеі. Для многіх крымскіх уласьнікаў кватэр, пансіянатаў, міні-гатэляў гэта таксама нейкі выклік, зьвязаны з тым, што гэтую ўласнасьць ня толькі трэба рэгістраваць, але і выплачваць падатак. Калі ты маеш больш аднаго памяшканьня — гарадзкой кватэры ці загараднай хаты, то ты аўтаматычна зьяўляесься суб’ектам выплаты гэтага падатку. Там бязладзьдзе ёсьць, але тут крымчане робяць нейкі цывілізацыйны выбар, і прыватная ўласнасьць, як абяцаюць, будзе проста рэгістравацца па расейскіх законах. Не плянуецца прымаць нейкіх асаблівых крымскіх законаў, і ў выпадку захаваньня цяперашніх тэндэнцый гэта будзе фактычна замена аднаго сьцяга і заканадаўства на іншыя.
Загвоздка больш складаецца ў тым, наколькі Крым можа страціць для сябе ўкраінскі рынак і як рынак збыту прадукцыі, і як турыстычны. Крым гіпатэтычна выйграе ў сацыяльных стандартах, але пры гэтым ён страціць да траціны фактычна даходаў, якія мела насельніцтва — гэта ў асноўным турызм плюс продаж сельгаспрадукцыі.
Яўгеній Гантмахер, член праўленьня Інстытуту сучаснага разьвіцьця (Масква):
— Ад далучэньня да Расеі, перш за ўсё, выйграюць людзі, якія залежаць ад дзяржавы. Безумоўна, пэнсіянэры, таму што расейскія пэнсіі вышэй за украінскія разы ў два-тры. Але гэта складанае пытаньне, таму што там яшчэ трэба будзе ўводзіць расейскія нормы разьліку пэнсій.
Вядома, зарплата бюджэтнікаў падвысіцца. Безумоўна, ваенныя і паліцэйскія будуць атрымліваць у разы больш, чым атрымліваюць украінскія вайскоўцы і паліцыянты ўкраінскія, таксама ў тры-чатыры разы будзе розьніца. Прайграць могуць людзі, якія займаюцца бізнэсам, перш за ўсё, зьвязаным з адпачынкам. Тыя, хто здае ў арэнду свае пакоі, кватэры, тыя, хто працуе ў рэстаранах, кафэ. На гэты год, вядома, курортны сэзон сарваны: расейскія турысты ў Крым не паедуць, таму што вялікія рызыкі, і ў Крыме ўнутрыпалітычная сытуацыя будзе яшчэ доўга знаходзіцца ў падвешаным стане. Плюс будзе абрэзана шаша, па якой з Расеі можна было спакойна прыехаць у Крым. Будзе парушаны рух цягнікоў. Пераправа праз Керчанскі праліў слабая. Хоць, можа быць, расейскія ўлады нейкую кампэнсацыю гэтага, выплату будуць рабіць.
Пацярпяць тыя, хто заняты сельскай гаспадаркай, — гэта поўнач Крыму. Я не выключаю, што кошт вады і электрычнасьці, якія ідуць з Украіны, будзе істотна павялічаны. І, вядома, будзе проста нявыгадна займацца сельгасвытворчасьцю.
— А ці хопіць у Расеі рэсурсаў ўтрымліваць Крым?
— Вяртаньне Крыму — гэта палітычны праект, і вядома, у першыя гады ён, як і Чачня, будзе ў першую чаргу атрымліваць грошы з фэдэральнага бюджэту. Больш за тое, рэгіёны Расеі ўжо абавязваюць аказваць дапамогу Крыму са сваіх рэгіянальных бюджэтаў. На найбліжэйшыя гады грошы нейкія туды пойдуць, але за кошт выдаткаў у іншых рэгіёнах Расеі. Дадатковых грошай у бюджэце няма. Гэта пераразьмеркаваньне на карысьць Крыму. Як доўга гэта можна падтрымліваць без крытычнай шкоды для астатняй Расеі, ня ведаю, гэта непрадказальна.
Раней першы віцэ-прэм’ер Крыму Рустам Цеміргаліеў заяўляў, што інвэстыцыі Расеі ў эканоміку Крыму ў выпадку далучэньня паўвострава могуць скласьці некалькі мільярдаў даляраў ужо ў найбліжэйшы час. Улады паўвострава чакаюць, што расейскі бізнэс укладзе ў крымскія праекты пяць мільярдаў даляраў. Крым плянуе ўвесьці на сваёй тэрыторыі расейскі рубель. Таксама ўлады паўвострава паведамілі пра намер нацыяналізаваць дзяржаўную ўласнасьць Украіны. Паводле Цеміргаліева, урад рэспублікі не зьбіраецца праводзіць рэпрыватызацыю (нацыяналізацыю прыватнай уласнасьці і яе паўторную прыватызацыю) пасьля ўваходжаньня ў склад Расеі.