Падчас падвядзеньня вынікаў рэфэрэндуму па далучэньні Крыму да Расеі, у перадачы «Вести недели» вядучы Дзьмітрый Кісялёў прыгразіў ЗША ядзерным выбухам у выпадку пагаршэньня канфлікту з Расеяй з-за Крыму.
«Раней амэрыканцы сказалі, што замарожваюць падрыхтоўку сустрэчы „Вялікай васьмёркі“ ў Сочы ў чэрвені. Маўляў, байкот Расеі, няма пра што размаўляць. Але калі гэта так, то навошта Абама ўвесь час назвоньвае Пуціну», — рытарычна задаўся пытаньнем Кісялёў, калі за яго сьпіной зьявілася фатаграфія Абамы з подпісам «Сівізна ў галаву».
Кісялёў сам адказаў на сваё пытаньне, калі за ім ўключылася фонавая карцінка з ядзерным выбухам і подпісам «У радыёактыўны попел!».
«Расея — адзіная краіна ў сьвеце, здольная ператварыць ЗША ў радыеактыўны попел! Я ўжо не ведаю, ці супадзеньне, але вось патэлефанаваў Абама Пуціну 21 студзеня, а на наступны дзень, літаральна 22 студзеня, у афіцыйным друкаваным органе ўрада Расеі зьяўляецца артыкул, дзе цалкам даходліва разжоўваецца, як працуе наша сыстэма гарантаванай ядзернай адплаты „Пэрыметр“. У ЗША яе празвалі „мёртвая рука“. Нават калі ўсе людзі ў нашых камандных пунктах пасьля варожай ядзернай атакі замаўчаць, непаражальная сыстэма аўтаматычна адправіць у палёт нашы стратэгічныя ракеты з шахтаў і падводных лодак у правільным кірунку», — абвясьціў Кісялёў.
Паводле Кісялёва, з моманту зьяўленьня той нататкі «Абама пачаў тэлефанаваць Пуціну часьцей». Затым Кісялёў, які зьяўляецца афіцыйным прапагандыстам Крамля, растлумачыў, што вайна з ЗША ўжо ідзе , але «пакуль толькі інфармацыйная».