Лепш памерці, чым зноў перажыць дэпартацыю — Джамілеў апісаў настрой татараў

Крымскія татары асьцерагаюцца спробы новай дэпартацыі пасьля анэксіі ўкраінскага паўвострава Расеяй, але яны ня зьмірацца з гэтым і гатовыя супраціўляцца акупантам.

Пра гэта заявіў былы старшыня Меджлісу (1991-2013) і народны дэпутат Украіны Мустафа Джамілеў ў эфіры 5 каналу.

«Мы 50 гадоў змагаліся за вяртаньне на сваю Радзіму, і цяпер лепш памерці тут, чым зноў падвяргацца дэпартацыі. Такі настрой пераважае. Вядома, самі па сабе мы не такая сіла, каб абвясьціць вайну Расеі і пасьпяхова яе весьці. Нас мала і мы бяз зброі. Вядома, мы таксама зацікаўленыя, каб усё было без правакацыяў. Але калі твая Радзіма занятая замежнымі салдатамі — цяжка чакаць, што ўсё будзе мірна», — сказаў кіраўнік Меджлісу.

Раней паведамлялася, што лідэр меджлісу крымскататарскага народа Рэфат Чубараў лічыць прызначаны на 16 сакавіка рэфэрэндум аб статусе рэгіёну блазнаваньнем