У Крыме перасьледуюць прыхільнікаў нацыянальнага адзінства Ўкраіны

У Крыме пад падставай абароны рускамоўнага насельніцтва пачаўся масавы перасьлед украінамоўных жыхароў. Пра гэта заявіла каардынатар Сеткі прававых прыёмных Крыму Аляксандра Дварэцкая на брыфінгу ва ўкраінскім крызісным мэдыяцэнтры, паведамляе BBC.

«Людзям з украінскай пазыцыяй, якія падтрымліваюць непадзельнасьць Украіны і лічаць сябе грамадзянамі гэтай краіны, сёньня небясьпечна тут заставацца», — адзначыла Дварэцкая.

Праваабаронца перакананая, што сёньня украінцы Крыму, якія складаюць 23% насельніцтва аўтаноміі, апынуліся найбольш неабароненай этнічнай групай.


http://radiosvoboda.share.rferl.org/flashembed.aspx?t=vid&id=25282572&w=500&h=284&skin=embeded

http://radiosvoboda.share.rferl.org/flashembed.aspx?t=vid&id=25290264&w=500&h=284&skin=embeded