Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што рэфэрэндум у Крыме цалкам адпавядае статуту ААН.
У тэлефоннай размове з Дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры Лаўроў адзначыў, што, на думку расейскіх уладаў, вынікі рэфэрэндуму стануць адпраўной кропкай у вызначэньні будучыні паўвострава.
Напярэдадні Лаўроў і Кэры правялі ў Лёндане перамовы па сытуацыі ў Крыме і ва Ўкраіне. Пры гэтым, ім не ўдалося пераадолець рознагалосьсі па крымскім крызісе.
У суботу Рада бясьпекі ААН амаль аднагалосна прагаласаваў за рэзалюцыю, якая асуджае расейскую ваенную інтэрвэнцыю ў Крыму, і лічыць маючы адбыцца рэфэрэндум незаконным і нелегітымным. Расея скарысталася сваім правам вета і заблякавала прыняцьце рэзалюцыі. Прадстаўнік Кітая ўстрымаўся пры галасаваньні.