Амэрыканскі эсьмінец застаецца ў Чорным моры

Амэрыканскі эсьмінец «Тракстон», абсталяваны ракетным зброяй, застанецца ў Чорным моры для працягу вучэньняў з караблямі іншых краінаў НАТО. Пра гэта паведаміў у суботу камандзір судна.
«Такстон» прымаў удзел у сумесных вучэньнях з караблямі Румыніі і Баўгарыі ў Чорным моры ў некалькіх ста кілямэтрах ад Крыму, анэксаваным Расейскай Фэдэрацыяй.

ЗША адмаўляюць, што прысутнасьць карабля зьвязаная з эскаляцыяй канфлікту ва Ўкраіне і ў Крыме. Па словах камандзіра карабля, вучэньні былі «заплянаваныя задоўга да пачатку крызісу вакол Крыма». Паводле яго, праграма вучэньняў не прадугледжвае баявыя стрэльбы.