Як рэагуюць на расейскую акупацыю Ўкраіны нацыі і дзяржавы, якія самі перажылі падобны вопыт?
Асабліва паказальны прыклад Чэскай рэспублікі, дзе дагэтуль вельмі чульлівыя ўспаміны пра 1968-ы год. Ці адназначная пазыцыя сёньняшніх чэхаў і чэскага ўраду?
Для чэхаў, асабліва памятлівых на падзеі 68-га, украінскія навіны націскаюць на знаёмыя болевыя кропкі. Славянскае брацтва падвяло, уласныя лідэры «папрасілі» прыйсьці чужыя войскі. І хоць акупацыя Чэхаславаччыны стала супольнай акцый Варшаўскай дамовы, чэхі перш за ўсё памятаюць расейскага салдата. І папулярная песьня была напісаная менавіта як зварот да расейскага Івана:
Бяжы дадому, Іване,
Чакае цябе Наташа,
А дзяўчаты тут
Цябе ня любяць...
Бяжы дадому, Іване,
І ўжо не вяртайся!
(пераклад з чэскай)
На Свабоду патэлефанаваў наш слухач з крымскага Севастопалю Валер Барташ, які калісьці быў складзе акупацыйнага войска ў Чэхаславаччыне, а цяпер мае перад вачыма іншую акупацыю. Вось яго параўнаньні:
Барташ: «Міжволі параўноўваю акупацыі. Мы блякавалі вайсковыя часткі, але не лезьлі на тэрыторыі, не прыніжалі чэхаславацкіх салдатаў, не прымушалі іх здаць зброю. У нас былі адкрытыя твары, мы ня мелі нейкія маскі, на нас была амуніцыя з пагонамі, якая сьведчыла, што мы належым да арміі СССР. Мы адкрытымі вачыма глядзелі на цудоўна прыгожую краіну, таму што фактычна ўсе мы ўпершыню былі за мяжою. Такая традыцыя была ў СССР — турызм на танках. Мы адчувалі няпрыязь насельніцтва і адна думка не пакідала мяне: чаго мы сюды прыпёрліся?»
Валеры Барташ безумоўна памятае і тактыку сьвядомай дэзарыентацыі акупацыйных войскаў, якую выдумалі чэхі: яны мянялі напрамкі ўказальнікаў, блыталі ці сьціралі назвы на дарогах. У гэтыя дні цэлы квартал Прагі, дзе воляй лёсу сабраліся побач назвы вуліц Krymská, Sevastopolská, Černomořská перажыў хэпэнінг на новы лад: усе шыльды на дамах былі пералепленыя назвай з пытальнікам Ruská? (Ёсьць такая вялікая галоўная вуліца ёсьць побач).
У горадзе Ліберац мясцовы муніцыпалітэт дазволіў вывесіць на ўласным фасадзе самы вялікі шарж на прэзыдэнта Пуціна з вусікамі.
Старастка гораду пасьля гэтага наклікала на сябе ня толькі пратэст расейскага пасольства, але і званкі з пагрозамі. Марыя Розэнбэргава кажа, што не шкадуе, бо «самі мы цанілі падобныя знакі падтрымкі ў 68-м, важна ведаць, што супраць зла мы не застаёмся адны».
Чэскі ўрад адразу пасьля перамогі Майдану прызнаў новыя ўлады Ўкраіны. Міністар замежных спраў Любамір Зааралэк быў ва Ўкраіне, каб ацаніць падзеі зблізку. Яго вуснамі чэская палітычнай эліта адназначна выказваецца за цэласнасьць Украіны, асуджае агрэсію і кажа, што «немагчыма праводзіць рэфэрэндум пад дуламі аўтаматаў».
Прага адной зь першых прапанавала гуманітарны жэст міжнароднай мэдычнай дапамогі. У праскія шпіталі вайсковым самалётам былі дастаўленыя на лячэньне параненыя на Майдане ўкраінцы — першым рэйсам 27, другім —11 чалавек. Адзін зь іх выжыў з куляй у галаве.
Што да афіцыйнага пасылу ў бок Расеі, то Прага строга трымаецца ў фарватары ЭЗ. Яго ваганьне паміж адназначнай прынцыповасьцю і эканамічным разьлікам выразна выказаў чэскі прэм’ер Багуслаў Саботка перад адлётам на нараду міністраў у Брусэль:
«Мы не гатовыя падтрымліваць поўнамаштабнае ўвядзеньне санкцый супраць Расеі ў эканамічнай галіне. Мяркуем, што цяпер трэба знайсьці магчымасьць палітычных і дыпляматычных санкцый, бо ўзаемны гандаль паміж Эўропай і Расеяй настолькі значны, што ўвядзеньнем эканамічных санкцый супраць Расеі Эўропа б пакарала найперш сама сябе.»
Як і Эўропа, Чэхія залежная ад паставак расейскіх газу і нафты, і зьмена іх крыніцаў ня можа адбыцца зь дня на дзень. На расейскім рынку ўмацаваліся чэскія фірмы самага шырокага спэктру — ад вытворцаў машын Шкода да вытворцаў кетчупу Hame. Канцэрн Шкода Аўта, напрыклад, атрымаў папярэджаньне, што ў выпадку ўвядзеньня санкцый ЭЗ расейцы маюць намер сканфіскаваць маёмасьць Шкоды і цэлага канцэрну Фольксваген. У чэхаў застаецца вельмі сымбалічная магчымасьць — хіба што вылучыць расейцаў з тэндэру на мадэрнізацыю сваёй атамнай станцыі Тэмелін.
Пры ўсім лёгка насьцярожаным стаўленьні да расейскіх турыстаў, чэхі прызнаюць, што яны трацяць тут найбольш грошай і становяцца ці не самым даходным артыкулам. Апошнімі днямі давялося пачуць такі жорсткі анэкдот — як адказаць Расеі на акупацыю Ўкраіны? — ды скінуць бомбу на Карлавы Вары...
Але, як кажа, Багуслаў Саботка, пакараем жа самі сябе.