Сярод розных «матыватараў» і «дэматыватараў», якія гулялі ў сацыяльных сетках апошнім часам у сувязі з расейска-ўкраінскім канфліктам на Крыме, быў і фотакаляж з Гітлерам і Пуціным у гутарцы тэт-а-тэт. Карцінка была падпісаная неяк так: Нямеччына адгаворвае Расею нападаць на Ўкраіну. Гэты горка-ўсьмешлівы камэнтар да сучаснай палітычнай сытуацыі ў нашай частцы сьвету прыгадваўся мне раз-пораз на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы, на якім мне давялося пабываць у ролі і журналіста, і ўдзельніка «круглых сталоў» 14-15 сакавіка.
Размах, зь якім сёлета арганізатары кірмашу падышлі да прэзэнтацыі ўкраінскай тэмы і ўкраінскай літаратуры сапраўды ўражваў. У Ляйпцыгу Нямеччына, так сказаць, падмаўляла ўсіх бараніць эўрапейскую культурную ідэнтычнасьць Украіны, выказьнікамі якой зьяўляюцца ўкраінскія пісьменьнікі і іхныя творы.
Прэзэнтацыя ўкраінскай літаратуры адбывалася ў рамках шырэйшай праграмы «Tranzyt», прысьвечанай літаратуры з Украіны, Беларусі і Польшчы. Гэтая трохгадавая праграма сёлета якраз завяршылася, але дырэктар Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу Олівэр Цыле заявіў, што ён думае працягваць прамоцыю літаратуры з Украіны і Беларусі і надалей.
«Яны ня могуць гэтага кінуць пасьля трох гадоў, бо яны зразумелі, што прэзэнтацыя літаратуры зь Беларусі і Ўкраіны дае ім тое, чаго ім моцна не хапала — то бок спэцыялізацыі, адмысловага профілю кірмашу», — сказаў мне куратар згаданай трохгадавай праграмы прэзэнтацыі літаратуры зь Беларусі, Украіны і Польшчы ў Ляйпцыгу Марцін Поляк, аўстрыйскі пісьменьнік і перакладчык, вялікі сябра Беларусі і прыхільнік беларускай культуры.
«Ляйпцыгскі кірмаш — ня роўня Франкфурцкаму паводле аб’ёму кніжнай прадукцыі, якая на ім прэзэнтуецца, ці паводле зацікаўленьня міжнародных выдаўцоў. Але ён можа пазмагацца за ўвагу СМІ і выдаўцоў якраз такімі тэмамі, як беларуская і ўкраінская літаратура, якія ў Франкфурце прысутнічаюць толькі зрэдку або і наогул там не выступаюць», — лічыць Марцін Поляк.
Мне асабіста вельмі шкада, што Марцін Поляк, з увагі на свой век і стан здароўя, перапыняе супрацоўніцтва з кніжным кірмашом у Ляйпцыгу. За гэтыя тры гады, калі ён апекаваўся праграмай «Tranzyt», яму ўдалося выклікаць зацікаўленасьць беларускай літаратурай у нямецкіх выдаўцоў фактычна з нулявога ўзроўню. Немцы за гэтыя тры гады, сярод іншых, выдалі кніжкі Артура Клінава, Вальжыны Морт, Зьміцера Вішнёва, Валянціна Акудовіча. На падыходзе — раман «Параноя» Віктара Марціновіча, які да канца гэтага году мае зьявіцца ў перакладзе Томаса Вайлера.
Зразумела, сёлета на першых ролях у Ляйпцыгу выступалі ўкраінскія пісьменьнікі і інтэлектуалы, якім давялося ўдзельнічаць у дзясятках дыскусій з мадэратарамі ў рамках гэтак званых «круглых сталоў» ды выступаць з чытаньнямі сваіх твораў. Украіну ў Ляйпцыгу прэзэнтаваў першы шэраг сучаснай украінскай літаратуры, у якім, сярод іншых, стаялі Юры Андруховіч, Сяргей Жадан, Ірэна Карпа, Андрэй Куркоў.
У дыскусіях, што таксама зразумела, абмяркоўвалася перш за ўсё бягучая палітычная сытуацыя ва Ўкраіне. Але былі і круглыя сталы, дзе да палітычнай і культурнай сытуацыі Ўкраіны удзельнікі падыходзілі больш канцэптуальна і стараліся рабіць прагнозы адносна разьвіцьця падзеяў у нашай частцы сьвету. У адной з такіх дыскусій, прысьвечаных уздыму правых сілаў ва Ўкраіне і іх ролі на Майдане давялося паўдзельнічаць і мне, разам зь Юрыем Андруховічам і польскім палітолягам Каралінай Вігурай. Андруховіч стараўся растлумачыць нямецкай публіцы, што правы спэктр палітычнай сцэны, нават з крайнім ухілам, у такой сытуацыі, у якой апынулася Ўкраіна, можа адыграць вельмі станоўчую і стваральную ролю. З увагі на спэцыфіку, так сказаць, аднаасобнага палітычнага дыскурсу ў Беларусі, я засяродзіў свае камэнтары на рэакцыі Аляксандра Лукашэнкі на падзеі ва Ўкраіне, падкрэсьліваючы, што кіраўнік Беларусі адчувае небясьпеку, якая выплывае для ягонай улады з апошніх крокаў Крамля дзеля ўзмацненьня свайго ўплыву на постсавецкай прасторы. А таму Лукашэнка з аднаго боку абяцае бліжэй неакрэсьленую дапамогу Ўкраіне, а з другога — просіць Расею прыслаць яму больш зьнішчальнікаў.
У другой дыскусіі, у якой мне давялося ўдзельнічаць, тэмай была расейскамоўная літаратура ў Беларусі і Ўкраіне. Так сказаць — мая ўлюбёная тэма, якой я шмат каму ў Беларусі і па-за ёю ўжо пасьпеў намуляць вушы. За расейскамоўную літаратуру ва Ўкраіне ў гэтай дыскусіі заступаўся расейскамоўны літаратар з Кіеву Аляксандар Кабанаў. Але тут я хачу прывесьці голас іншага расейскамоўнага пісьменьніка з Украіны, Андрэя Куркова, які ў Эўропе зьяўляецца нечым накшталт літаратурнай візытоўкі Ўкраіны, не раўнуючы, як Сьвятлана Алексіевіч у выпадку Беларусі. У інтэрвію, якое цалкам будзе апублікаванае ў рубрыцы Cafe Europa, Андрэй Куркоў сказаў:
«Я не адчуваю сваёй прыналежнасьці да расейскай культуры (...). Я лічу, што сваёй пазыцыяй я паказваю прыклад іншым расейскамоўным пісьменьнікам Украіны — яны павінны акрэсьліцца. Гэта пытаньне самаідэнтыфікацыі кожнага пісьменьніка, яго асабістай пісьменьніцкай адказнасьці. Пісьменьнік нясе адказнасьць за сваю краіну, а не за мову, на якой ён размаўляе. Калі я на расейскай мове нясу адказнасьць за сваю краіну, гэта значыць, што я — украінскі пісьменьнік. Але гэта ня значыць, што ўсе ўкраінскамоўныя пісьменьнікі мяне прыймаюць за ўкраінскага пісьменьніка».
Аднак жа несумнеўнай зоркай гэтай дыскусіі была паэтка Вера Бурлак зь Менску, якая спачатку распавяла пра сваю літаратурна-моўную сытуацыю, а потым прачытала верш «Лялька» так, што выклікала фурор нават сярод тых немцаў, якія беларускай мовы не разумеюць ні ў зуб. А не разумелі беларускай мовы ўсе прысутныя немцы на сустрэчы, акрамя мадэратаркі Катарыны Нарбутовіч і перакладчыка Томаса Вайлера.
Праўда, беларусы ў Ляйпцыгу сёлета наогул выступалі на другіх ролях, трохі ў ценю ўкраінцаў, але і яны годна адзначылі сваю прысутнасьць. На кірмашы знаходзіўся стэнд выдавецтва «Логвінаў», якое пасьля забароны дзейнасьці ў Менску было вымушанае юрыдычна зарэгістравацца ў Вільні, ды прэзэнтавала свае беларускія выдавецкія ініцыятывы суполка нямецкіх літаратурных перакладчыкаў і людзей зацікаўленых беларускай культурай litarabel.de. Сярод гэтых апошніх варта назваць прозьвішчы Томаса Вайлера, Ціны Вюншман, Марціны Якабсан, Катарыны Нарбутовіч... Гэта яны сёньня пракладваюць беларускай літаратуры шлях у Заходнюю Эўропу. Так бы мовіць, немцы-байцы за эўрапейскую Беларусь.