Данецкі акруговы адміністрацыйны суд адмовіў у задавальненьні пазову Данецкай гарадзкой рады аб забароне акцыяў 15–16 сакавіка ў падтрымку «рэфэрэндуму» аб аддзяленьні Крыму ад Украіны.
Пра гэта зазначылі ў прэсавай службе Данецкага гарадзкога савету, паведамляе УНІАН.
«Суд адмовіў у задавальненьні пазову Данецкага гарсавету аб забароне мітынгаў. Судзьдзі Грышчанка, Давыдзенка, Кошкаш. Аргумэнт: няма доказаў небясьпекі», — паведамілі ў прэс-службе.
Прарасейскія сілы Данецкай вобласьці зьбіраюць 15–16 сакавіка масавыя мітынгі ў падтрымку «рэфэрэндуму» аб аддзяленьні Крыму ад Украіны. Уваходжаньне Крыму ў склад РФ удзельнікі мітынгаў лічаць першым крокам на шляху далучэньня да Расеі і паўднёвага ўсходу Ўкраіны.
Двойчы падобныя «мірныя» мітынгі заканчваліся захопам будынку Данецкай абласной рады і абласной дзяржаўнай адміністрацыі, а 13 сакавіка на плошчы Леніна прарасейскія актывісты напалі на ўдзельнікаў мітынгу за адзінства Ўкраіны — загінуў адзін чалавек.
14 сакавіка Данецкі гарадзкі галава Аляксандар Лук’янчанка выступіў з заявай адносна трагічных падзеяў на плошчы Леніна 13 сакавіка, падчас якіх загінуў чалавек:
«На 15 і 16 сакавіка ў Данецкі гарадзкі савет паступілі заяўкі ад розных арганізацыяў на правядзеньне масавых акцыяў. Улічваючы сытуацыю, якая склалася, гарадзкі савет неадкладна зьвярнуўся ў суд з пазовам аб прыпыненьні права на правядзеньне мітынгаў у гэтыя тэрміны. Ніякія акцыі ня вартыя чалавечага жыцьця».
Старшыня Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Тарута незадаволены тым, як працавала міліцыя ўчора падчас сутыкненьняў на плошчы Леніна. Пра гэта ён заявіў у камэнтары парталу «Новости Донбасса».
«Я незадаволены тым, як працавала ўчора міліцыя», — сказаў ён.
Паводле ягоных слоў, цяпер улады робяць усё для таго, каб мітынгі наагул не праходзілі, у крайнім выпадку — каб можна было разьвесьці іх па розных месцах. Таксама ён лічыць, што праўкраінскім сілам, магчыма, лепш устрымацца ад правядзеньня мітынгаў у сувязі з высокай агрэсіяй з боку прарасейскіх сілаў.
«Няхай яны яшчэ трохі выпусьцяць пару. Я думаю, яшчэ тыдзень — і гэтая энэргія павінна перайсьці ў мірнае рэчышча», — сказаў ён.
Тарута заявіў, што, паводле інфармацыі спэцслужбаў, ёсьць «даволі шмат прадстаўнікоў замежнай дзяржавы, якія сёньня правакуюць агрэсію сэпаратысцкага руху». Ён удакладніў, што мае на ўвазе грамадзян Расеі:
«Паводле заяваў СБУ, былі затрыманыя і прадстаўнікі замежнай дзяржавы».
Тарута падкрэсьліў, што думку невялікага ліку прарасейскіх радыкалаў не падзяляе большасьць жыхароў Данбасу, якія выступаюць за мір і стабільнасьць.