Белы дом з жалем адазваўся наконт нежаданьня Расеі пайсьці шляхам дээскаляцыі сытуацыі ўва Ўкраіне.
Белы дом выказаў жаль з прычыны нежаданьня Расеі прыняць меры па дээскаляцыі крызісу ўва Ўкраіне і заявіў пра гатоўнасьць да хуткага адказу ў тым выпадку, калі рэфэрэндум, заплянаваны на 16 сакавіка ў Крыме, усё ж такі адбудзецца. Пра гэта ў ходзе брыфінгу заявіў прадстаўнік Белага дому Джэй Кэрні.
«Відавочна, што Расея ня выбрала мірны шлях дээскаляцыі, шлях вырашэньня сытуацыі праз дыпляматычныя каналы. Мы шкадуем аб гэтым. Паглядзім, як будуць разьвівацца падзеі ў бліжэйшыя некалькі дзён», — сказаў Кэрні.
Паводле ягоных слоў, Вашынгтон гатовы «адказаць у тым выпадку, калі рэфэрэндум у нядзелю адбудзецца». Адказваючы на пытаньне, наколькі хутка дадуць свой адказ ЗША, Кэрні адзначыў: «Я б сказаў, хутка».