У Сімфэропалі скралі начальніка ваеннага шпіталя

У пятніцу ўвечары быў выкрадзены начальнік украінскага мэдычнага шпіталя ў Сімфэропалі.
Пра гэта «Ўкраінскай праўдзе» паведаміў кіраўнік мэдыя-цэнтру Мінабароны Ўкраіны ў Крыме Ўладзіслаў Селязьнёў.

«Група ўзброеных людзей у цывільным зьдзейсьніла разбойны напад на ваенны шпіталь у Сімфэропалі, — паведаміў ён. — Падчас нападу невядомыя, надзеўшы на яго кайданкі, вывелі за тэрыторыю мэдычнай установы начальніка мэдычнага шпіталя палкоўніка Яўгена Півавара

«У выніку функцыянаваньне ваеннага шпіталя ускладнілася. Паводле інфармацыі камандаваньня ВМС, мясцовыя ўлады ў гэтай сытуацыі належных мер не прымаюць», — дадаў ён.