Званкі ў Расею і Ўкраіну падаражэюць на 11%

1 красавіка «Белтэлекам» падыме цэны на міжнародныя званкі ў напрамку Расеі і Ўкраіны.
Паслугі на тарыфы падвысяцца, бо ад 20 сакавіка пачынае дзейнічаць пастанова Міністэрства эканомікі № 21, паводле якой рэгуляваныя тарыфы на паслугі электрасувязі (карыстаньне тэлефонам) падвышаюцца ў сярэднім на 18%.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.