У ЗША на біржах – падзеньне індэксаў

Экспэрты зьвязваюць падзеньне асноўных індэксаў на фондавых біржах ЗША з падзеямі ва Ўкраіне.
Таргі на фондавых біржах ЗША завяршыліся прыкметным падзеньнем асноўных індэксаў. На таргах ў Нью Ёрку індэкс Dow Jones, які ахоплівае 30 найбуйнейшых карпарацый ЗША, зьнізіўся больш чым на 231 пункт, гэта значыць, амаль на паўтара працэнта.

Нэгатыўны ціск на рынак, на думку адмыслоўцаў, зрабіла абвастрэньне сытуацыі ва Ўкраіне ў сувязі з прызначаным на 16 сакавіка рэфэрэндумам аб будучым статусе Крыму. Тэлекампанія CBS адзначае, што інвэстары пачалі распрадаваць акцыі, як толькі паступілі паведамленьні, што Расея пачала новыя ваенныя вучэньні непадалёку ад мяжы з Украінай.

Яшчэ адным фактарам, які спрычыніўся да падзеньня коштаў на акцыі, сталі дадзеныя аб зьніжэньні тэмпах росту эканомікі Кітая і нездавальняючым стане фінансавых інстытутаў у гэтай краіне.