У Сімфэропалі зьніклі трое актывістаў Аўтамайдану — Наталя Лук’янчанка, Сяргей Супрун і сын дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Анатоля Грыцэнкі Аляксей Грыцэнка.
Гэта адбылося ўчора позна ўвечары (каля 23:30). Актывісты адзначылі, што за імі сочаць і пасьпелі паведаміць аб гэтым родным. Аўтамайданаўцы спрабавалі схавацца ў офісе Мэджлісу крымскататарскага народу, але былі затрыманыя неўстаноўленымі асобамі.
Бацька каардынатара Аўтамайдану Анатоль Грыцэнка у сацыяльнай сетцы «Facebook» паведамляе, што сыстэма мабільнага маніторынгу Life360 паказвае, што зьнiклыя або іх тэлефоны «павінны быць на тэрыторыі нядаўна захопленага расейскімі салдатамі ваеннага камісарыята» ў Сімфэропалі:
«Ахова ваенкамата сьцьвярджае, што там нікога з аўтамайданаўцаў няма», — дадаў Грыцэнка-старэйшы. Паводле яго слоў, зьніклыя знаходзіліся ў Крыме на працягу тыдня і займаліся пастаўкамі харчоў у заблякаваныя украінскія вайсковыя часткі.