Амэрыканскія самалёты ужо ў Польшчы

F-16

На авіябазе ў Ляску, што каля Лодзі, прызямліліся першыя самалёты F-16 з групы зьнішчальнікаў, якую, з улікам сытуацыі ва Ўкраіне ў Польшчу адправілі ЗША. Усяго амэрыканцы мяркуюць адправіць 12 самалётаў F-16.
Прадстаўнік амбасады ЗША ў Варшаве пацьвердзіў, што першая група пасьпяхова прызямліўся ў Ляску.

12 амэрыканскіх зьнішчальнікаў F-16, ваенная тэхніка і 300 салдат возьмуць удзел у вучэньнях «Авіяцыйны Атрад», якія будуць праводзіцца на базах у Кшэсіне і Ляску, што каля Лодзі.

Першапачаткова, маштаб вучэньняў «Авіяцыйны Атрада» павінен быў быць меншым. Аднак з улікам сытуацыі ва Ўкраіне было прынята рашэньне паскорыць манэўры, а амэрыканцы вырашылі адправіць дадаткоыя самалёты ў Польшчу.