Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, які спасылаецца на высокапастаўленых прадстаўнікоў амэрыканскай адміністрацыі, Злучаныя Штаты вырашылі не аказваць Украіне вайсковую дапамогу.
Паводле зьвестках выданьня, Кіеў прасіў Вашынгтон паставіць зброю і боепрыпасы для ўкраінскай арміі, а таксама аказаць дапамогу, падаўшы выведвальныя дадзеныя. Аднак ЗША ня стануць гэтага рабіць з-за асьцярогі яшчэ больш узмацніць і без таго моцную напружанасьць у адносінах з Расеяй. Раней Дзярждэпартамэнт заявіў, што Злучаныя Штаты паставяць вайскоўцам украінскай арміі сухія пайкі, паведамляе Голас Амэрыкі.