Супраць чыноўнікаў завялі справу за спрыяньне «цітушкам»

Пракуратура Днепрапятроўскай вобласьці пачала крымінальную вытворчасьць супраць службовых асоб абласной адміністрацыі, якія 26 студзеня 2014 году прадставілі ў карыстаньне памяшканьні адміністрацыі для ўзбраеньня і арганізацыі групы «цітушак» і ў далейшым «нанесьлі істотную шкоду правам і свабодам грамадзян». Пра гэта сёньня паведамілі ў пракуратуры Днепрапятроўскай вобласьці.

Ім інкрымінуецца артыкул аб масавых беспарадках.

У пачатку тыдня прыступіў да працы новы пракурор Днепрапятроўскай вобласьці Раман Федзік. У першы дзень свайго знаходжаньня на пасадзе пракурор сустрэўся зь мясцовымі эўрамайданаўцамі і запэўніў актывістаў, што ўсе вінаватыя ў нападах на актывістаў Эўрамайдану і ў перашкодде мірным мітынгам будуць знойдзеныя і пакараныя ў адпаведнасьці з законам.

26 студзеня 2014 ля Днепрапятроўскай адміністрацыі «цітушкі» зьбілі мірных дэманстрантаў, пацярпелі больш за дзесяць чалавек, у прыватнасьці, журналісты.