Старшыня камітэту Дзярждумы РФ па справах СНД і сувязях з суайчыньнікамі Леанід Слуцкі ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» прызнаў, што ў Крым уведзеныя расейскія войскі.
«Зараз там знаходзяцца некаторыя вайсковыя часткі, якія займаюць пазыцыі, так бы мовіць, вось на выпадак таго самага супраціву ўзброенай агрэсіі , узброенай экспансіі з Кіева. Гэта ня ёсьць маштабная вайсковая аперацыя», — заявіў Слуцкі.
Да гэтага часу Расея афіцыйна не прызнавала наяўнасьці сваіх войскаў у Крыме. На прэсавай канфэрэнцыі 4 сакавіка Ўладзімер Пуцін заявіў, што рашэньне пра ўвод войскаў ва Ўкраіну яшчэ не прыняты, а ўзброеныя людзі без апазнавальных знакаў у Крыме, апранутыя ў вайсковую форму, зьяўляюцца атрадамі крымскай самаабароны, нагадвае БелаПАН.