Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра арышт у Вене 48-гадовага ўкраінскага алігарха Дзьмітрыя Фірташа на запыт Фэдэральнага бюро расьследаваньняў ЗША.
Паведамляецца, што ён абвінавачваецца ў стварэньні злачыннай групы. У вышуку ФБР Фірташ знаходзіцца з 2006 году. Пры гэтым, як піша аўстрыйская газэта Die Presse, кіраўнік фэдэральнай крымінальнай паліцыі Аўстрыі заявіў, што арышт алігарха ніякім чынам не зьвязаны зь цяперашнімі падзеямі ва Ўкраіне.
Фірташ, які быў блізкі да зрынутага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, займае трэцяе месца ў рэйтынгу самых багатых асобаў Украіны, ягоны капітал ацэньваюць на 3,337 мільярды даляраў.
Фірташ, які быў блізкі да зрынутага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, займае трэцяе месца ў рэйтынгу самых багатых асобаў Украіны, ягоны капітал ацэньваюць на 3,337 мільярды даляраў.