Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель перасьцерагла Расею, што тая рызыкуе панесьці значныя палітычныя і эканамічныя страты з-за сваіх дзеяньняў у Крыме.
Выступаючы ў парлямэнце ФРГ, Мэркель заявіла: «Калі Расея працягне свой курс апошніх тыдняў, гэта будзе ня толькі катастрофай для Ўкраіны», але зьменіць адносіны ЭЗ з Расеяй.
Канцлер Нямеччыны заявіла, што тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны «не абмяркоўваецца», а разьмяшчэньне Расеяй войскаў у Крыме — выразнае парушэньне міжнароднага права.
Паводле яе слоў, Эўразьвяз рыхтуецца ўвесьці санкцыі, калі Расея адмовіцца пачаць «сапраўдныя перамовы».
Пазьней сёньня ўкраінскі прэм’ер Арсені Яцанюк выступіць на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН. Напярэдадні прэзыдэнт ЗША Барак Абама запэўніў Яцанюка ў падтрымцы Ўкраіны.
Крым акупаваны расейскімі войскамі, а на нядзелю ў аўтаноміі заплянаваны рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі.