Прэзыдэнт Румыніі лічыць, што Расея можа захапіць Малдову

Траян Бэсэску

Прэзыдэнт Румыніі Траян Бэсэску выказаў занепакоенасьць тым, што пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ў Грузію і Ўкраіну могуць адбыцца аналягічныя крокі і ў дачыненьні да Рэспублікі Малдова.
Так кіраўнік Румыніі заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Бухарэсьце.

Пра гэта піша Espreso.tv са спасылкай на Укрінформ.

«Расейска-ўкраінскі канфлікт не нясе ў сабе прамых рызыкаў для Румыніі. Аднак я занепакоены тым, што ўсьлед за ваенным уварваньнем у Грузію і Ўкраіну расейскія войскі могуць увайсьці ў Рэспубліку Малдова, што для Румыніі і яе партнэраў стане паразай», — заявіў Бэсэску.

Кіраўнік Румыніі адзначыў, што ён ня раз папярэджваў эўрапейскіх калегаў пра рызыкі, зьвязаныя з магчымым умяшаньнем Расеі ва ўнутраныя справы Рэспублікі Малдовы. Гаварыў пра гэта Траян Бэсэску і з прэзыдэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці.

Espreso.tv таксама нагадвае, што 4 сакавіка Малдова выказала занепакоенасьць у сувязі з актыўнасьцю расейскіх войскаў на тэрыторыі Прыднястроўя.

А прэзыдэнт Бэсэску лічыць, што румынскае кіраўніцтва павінна адкрыта абвясьціць Малдову румынскай зямлёй.