Вярхоўная Рада прыняла зварот да Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў з просьбай падтрымаць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
За гэтае рашэньне прагаласавала 250 дэпутатаў.
У заяве Ўкраіна абвінаваціла Расею ў неабгрунтаванай агрэсіі і спробе анэксаваць частку ўкраінскай тэрыторыі.
Рада заклікала ААН неадкладна разгледзець сытуацыю ў Крыме.
Украіна пакінула за сабой права зьвярнуцца да рэгіянальных вайсковых блёкаў і краінаў з просьбай дапамагчы ёй забясьпечыць тэрытарыяльную цэласнасьць.
Партыя рэгіёнаў адмовілася галасаваць за зварот, аргумэнтуючы гэта тым, што трэба пачакаць вынікаў крымскага «рэфэрэндуму».
Камуніст Адам Мартынюк заявіў, што камуністы выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, але прасіць дапамогі ў ААН ня будуць.
«Свабодавец» Юры Міхальчышын заклікаў Раду прасіць ААН выключыць Расею з сваіх кіраўнічых органаў як краіну-агрэсара.