ЗША на фоне сытуацыі ва Ўкраіне ўпершыню за 24 гады прададуць нафту з стратэгічнага запасу. Гэта можа паўплываць на кошты нафты і пазыцыі Расеі на нафтавым рынку.
ЗША прададуць 5 мільёнаў барэляў нафты са стратэгічнага запасу, перадае The Economic Times.
Па словах прадстаўніка Міністэрства энэргетыкі ЗША Біла Гібсана, гэта плянавалася на працягу некалькіх месяцаў і выклікана значнымі зьменамі ў сыстэме. Гібсан адзначыў, што тэставы продаж неабходны для «правільнай ацэнкі магчымасьцяў сыстэмы на выпадак, калі яна выйдзе з ладу».
Апошні раз ЗША прадавалі нафту з стратэгічных запасаў у 1990 годзе — падчас ваеннай апэрацыі ў Іраку.
Між тым нафтатрэйдэры адзначаюць, што падзеі ў Украіне спарадзілі заклікі скарыстаць энэргарэсурсы ЗША, якія ўсё растуць, каб зьменшыць залежнасьць Эўропы і Ўкраіны ад расейскага прыроднага газу.