Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк упэўнены, што Украіна на наступным тыдні падпіша палітычную частку Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
Пра гэта ён заявіў у Вашынгтоне пасьля перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам:
«Я перакананы, што на наступным тыдні Ўкраіна падпіша палітычную частку Пагадненьня аб асацыяцыі і зробіць ўпэўнены і рашучы крок на шляху таго, каб ператварыць Украіну ў неад’емную частку Эўрапейскага Зьвязу», — сказаў Яцанюк.
У Эўрапейскім зьвязе пацьвярджаюць такія намеры.
Эўразьвяз можа падпісаць палітычную частку Пагадненьня аб асацыяцыі з Украінай на бліжэйшым пасяджэньні Рады ЭЗ на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, якое адбудзецца на наступным тыдні.
Як перадае УНІАН, пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск на сумеснай канфэрэнцыі ў Варшаве з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.
«На нашу думку, калі не будзе ніякіх тэхнічных праблем , то падпісаньне дакумэнта павінна адбыцца на бліжэйшым пасяджэньні Рады Эўразьвязу, гэта значыць, на будучым тыдні», — сказаў Туск.
Мэркель таксама пацьвердзіла, што пагадненьне з Украінай можа быць падпісана на наступным тыдні.
Палітычная частка Пагадненьня аб асацыяцыі Украіны і Эўразьвязу можа быць падпісаная 17 сакавіка падчас сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзяржаў Эўразьвязу, ці 21 сакавіка — у другі дзень саміту на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
Раней Эўразьвяз у аднабаковым парадку зьняў мыты на ўкраінскія тавары, што дазволіць Украіне штогод эканоміць каля паўмільярда эўра.