Пуцін у вобразе вар'ята, матроса і падпальшчыка. Вокладкі замежных часопісаў (фота)

Вокладкі часопісаў: Крымская вайна Пуціна

Заходнія часопісы, асьвятляючы ваеннае ўварваньне Расеі ў Крым, разьмясьцілі на сваіх вокладках здымкі Уладзіміра Пуціна.

Расейскі прэзыдэнт паўстае ў вобразе падпальшчыка, мядзьведзя, дзе ён намаляваны у кашулі для псыхічна хворых, на іншых фатаграфіях прасочваецца пэўнае падабенства з генэральным сакратаром Кампартыі Савецкага Саюзу Леанідам Брэжневым.

Расейскія выданьні ў асьвятленні ўкраінскіх падзеяў дэманструюць больш мяккі падыход.