Абама сказаў Яцанюку пра нязьменнасьць пазыцыі

Арсень Яцанюк і Барак Абама

У Белым доме завяршылася сустрэча Барака Абамы з Арсенем Яцанюком.
Па яе выніках Абама, выказаўшы падтрымку народу Ўкраіны, заявіў, што пасланьне на адрас Расеі застаецца ранейшым: калі Масква ня зьменіць курсу, ёй давядзецца заплаціць за гэта. «Мы ніколі не здамося», – сказаў Яцанюк, адзначыўшы пры гэтым, што яго ўрад гатовы да перамоваў з Расеяй.