Міністэрства культуры Расейскай Фэдэрацыі на сваім сайце разьмясьціла сьпіс дзеячаў культуры, якія ў рэжыме он-лайн выказваюцца ў падтрымку палітыкі прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна адносна Украіны. Вядомыя асобы, якіх спачатку было 85, а цяпер ужо больш за сотню, як бы санкцыянуюць сваімі імёнамі беспрэцэдэнтную для ХХІ стагодзьдзя спробу тэрытарыяльнага падзелу сувэрэннай дзяржавы. Як складаюцца такія сьпісы ва ўмовах жорсткай вэртыкалі ўлады — Ігар Карней.
Адкрыты ліст пачынаецца гэтаксама патасна, як і дзясяткі іншых, калі справа тычыцца падтрымкі «лёсавызначальных» апэрацыяў Крамля: «У дні, калі вырашаецца лёс нашых суайчыньнікаў, дзеячы культуры ня могуць быць абыякавымі назіральнікамі з халодным сэрцам. Вось чаму мы цьвёрда заяўляем пра падтрымку пазыцыі прэзыдэнта Расеі па Ўкраіне і Крыме...»
У пераліку — прадстаўнікі культуры, якія часта ўдзельнічаюць у беларускіх ідэалягічных мерапрыемствах ды ўганароўваюцца за ўнёсак у саюзнае сяброўства. Гэта сьпевакі Надзея Бабкіна, Леў Лешчанка, Алег Газманаў, Мікалай Растаргуеў, Дзьмітры Мацуеў, кіраўнікі найбуйнейшых тэатраў Юры Саломін, Алег Табакоў, Генадзь Хазанаў, дырыжэры Юры Башмет, Валеры Гергіеў, Уладзімер Сьпівакоў, рэжысэры Станіслаў Гаварухін, Фёдар Бандарчук, Карэн Шахназараў, Павал Лунгін, цэлая нізка актораў — Мікалай Бурляеў, Міхаіл Баярскі, Аляксей Булдакоў, Сяргей Бязрукаў, скульптар Зураб Цэрэтэлі ды іншыя. Адметна, што многія з падпісантаў маюць украінскае паходжаньне — як, прыкладам, сьпявачка Людміла Сенчына, сцэнарыст Юры Кара ці актор Васіль Ланавы.
Тым часам многія вядомыя дзеячы мастацтва асуджаюць пуцінскую агрэсію, выказваючы словы падтрымкі і салідарнасьці ўкраінскаму народу. Адзін зь іх — народны артыст СССР Алег Басілашвілі. Паводле ягоных словаў, калегі робяць неабачлівы крок, падпісваючыся пад тым, што ня мае ніякай акрэсьленасьці:
«Тут парадокс у тым, што ніхто ня ведае канкрэтна пра пляны нашага прэзыдэнта. Якія пляны? Я ня ведаю, напрыклад. Зьбіраемся мы войскі ўводзіць у Крым ці не? Ня ведаю. Зьбіраемся далучаць Крым да Расеі? Ня ведаю. Зьбіраемся нейкія парадкі наводзіць ва Ўкраіне, неяк уплываць на выбары прэзыдэнта? Ня ведаю. Як жа я магу нешта падпісваць? Я магу падпісаць толькі адно: зварот да нашага прэзыдэнта, каб ён зрабіў усё магчымае дзеля таго, каб у гэтай звышнапружанай сытуацыі, якая ўзьнікла ня ведаю з чыёй віны, не пралілося ні кроплі крыві. І з таго, і з другога боку. Вось і ўсё. Каб дзеяньні нашага прэзыдэнта — дый ня толькі нашага, але і іншых кіраўнікоў — не прывялі да таго, каб у будучым якаясьці кроў пралілася. Гэта — так, я магу падпісаць з задавальненьнем, каб ён быў як мага больш асьцярожны, разумны ў сваіх дзеяньнях, нават калі гэта ў нейкай меры супярэчыць ягоным намаганьням. Такое падпісаць можна. А проста падтрымаць пазыцыю? Якая ў яго пазыцыя — я ж ня ведаю! Будуць войскі ўведзеныя ў Крым, далучым мы Крым да сябе ці не — пытаньне. Нічога не вядома. Што ж тады падпісваць? Можа, у іх іншы пункт гледжаньня, можа, ім усё ясна. А мне няясна, таму нічога і не магу падпісваць».
Карэспандэнт: «Некаторыя падпісанты са сьпісу зьдзівілі ці ўсё там лягічна?»
«Ну, так. Я, напрыклад, са зьдзіўленьнем у сьпісе пабачыў прозьвішча Баталава. Зрэшты, і ён, і іншыя маюць права думаць так, як яны думаюць. Што тут ужо гаварыць? Але ёсьць яшчэ і іншыя лісты, якія выказваюць прынцыпова іншы пункт гледжаньня. Значыць, тыя людзі думаюць зусім інакш».
Сярод згаданых Алегам Басілашвілі творцаў, салідарных з народам Украіны, таксама больш за 100 прозьвішчаў. Іх зварот са зразумелых прычын зьмешчаны не на сайце Міністэрства культуры, а на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы»: «Мы катэгарычна супраць хлусьні ў асьвятленьні лёсавызначальных для Ўкраіны падзеяў і тым больш супраць расейскай ваеннай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну. Нас надта многае зьвязвае, каб мы паверылі сфабрыкаванай прапагандзе», — гаворыцца ў калектыўным лісьце, які сярод іншых падпісалі Андрэй Прошкін, Алег Сулькін, Андрэй Сьмірноў, Аляксандар Гельман, Юры Багамолаў, Данііл Дандурэй, Уладзімер Кот, Андрэй Плахаў, Алена Коранева. З рэзкай крытыкай Крамля выступіла народная артыстка Расеі, нараджэнка Днепрапятроўску Лія Ахеджакава.
Опэрны сьпявак, заслужаны артыст Беларусі, кіраўнік «Беларускай капэлы» Віктар Скорабагатаў шмат каго асабіста ведае як з аднаго, так і з другога сьпісаў. Але лічыць, што ў цяперашняй Расеі адбываюцца працэсы, якія не даюць падставаў гаварыць пра агульнае здароўе нацыі:
«На мой погляд, для ХХІ стагодзьдзя адбываецца нешта абсалютна незразумелае. Як можна парушаць пагадненьні аб непарушнасьці межаў, якія ёсьць паміж Украінай, Расеяй і астатняй Эўропай? Для мяне гэта зусім незразумела. Атрымліваецца, што мы жывём напярэдадні новай усясьветнай вайны, ці што? У такім выпадку „дах зьехаў“ у людзей, якія да гэтага імкнуцца. Шчыра кажучы, я не гляджу тэлебачаньне, ва ўсялякім разе расейскія каналы, бо ад таго, што я разок-другі пачуў, уражаньне складаецца адназначнае: у цэлага народа „зьехаў дах“, калі яны сапраўды так думаюць. Вядома, я не зусім упэўнены, што так, як Пуцін, думаюць усе, гэта ясна. Ёсьць у Расеі і разумныя людзі, і нармальныя. Але няўжо іншым незразумела: ня дай божа здарыцца горшае — маю на ўвазе, што Крым стане невядома чым — ужо назаўтра нешта падобнае скажуць у той жа самай Расеі. Фіны ці татары на Волзе. І што яны тады будуць рабіць, на што будуць спасылацца расейскія ўлады? Няўжо знойдуцца людзі, якім бы не хацелася жыць у Нямеччыне ў той жа Калінінградзкай вобласьці? Вядома, гэта нейкая хворая дзяржава — у юрыдычным сэнсе, у маральным сэнсе. Як бачым, там хворыя і людзі, у тым ліку кіраўнікі артыстычных калектываў ці асобныя творцы. Гэта шкада, вельмі шкада».
Тым часам на загад самапрызначаных уладаў Крыму ўезд на паўвостраў практычна цалкам спынены. Такі рэжым будзе дзейнічаць сама мала да рэфэрэндуму 16 сакавіка. Але яшчэ да абвяшчэньня вынікаў сьпешнага «плебісцыту» заяўляецца, што Крым ужо ня будзе ранейшым — неўзабаве ў раёне Перакопа зьявяцца памежныя пасты і пашпартны кантроль. Пад якой юрысдыкцыяй — не ўдакладняецца.