Баярскі, Хазанаў, Табакоў ды іншыя зоркі заявілі аб падтрымцы Пуціну

Дзеячы культуры Расеі выступілі з калектыўнай заявай. Поўны тэкст дакумэнту апублікаваны на афіцыйным сайце расейскага Міністэрства культуры.
«У дні, калі вырашаецца лёс Крыму і нашых суайчыньнікаў, дзеячы культуры Расеі ня могуць быць абыякавымі назіральнікамі з халодным сэрцам. Наша агульная гісторыя і агульныя карані, наша культура і яе духоўныя вытокі, нашы фундамэнтальныя каштоўнасьці і мова аб’ядналі нас назаўжды. Мы хочам, каб агульнасьць нашых народаў і нашых культур мела трывалую будучыню. Вось чаму мы цьвёрда заяўляем аб падтрымцы пазыцыі Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі па Ўкраіне і Крыме», - гаворыцца ў заяве.

Сярод іншых, заяву падпісалі дзеячы расейскай музычнай сцэны: Н. Бабкіна, Ю. Башмет, А. Газманаў, В. Гергіеў, А. Крол, Л. Лешчанка, Л. Сенчына, У. Сьпівакоў, рэжысэры і акторы тэатру і кіно А. Баталаў, Ф. Бандарчук, У. Бартко, М. Бурляеў, С. Гаварухін. Ю. Кара, В. Ланавой, Ю. Саломін, А. Табакоў, В. Целічкіна, Г. Хазанаў, Л. Чурсіна ды іншыя.