Ужо сёньня, 12 сакавіка: візыт прэм'ера Ўкраіны Яцанюка ў ЗША, літаратурная прэмія «Дэбют»

Мэдаль прэміі «Дэбют»

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Вашынгтон, візыт прэм'ер-міністра Ўкраіны Арсеня Яцанюка ў ЗША, дзе заплянаваныя яго сустрэчы з прэзыдэнтам Баракам Абамам, з прадстаўнікамі Кангрэсу, у Міжнародным валютным фондзе і ў Сусьветным банку.

Міжнародны дзень барацьбы з цэнзурай у інтэрнэце.

Менск, у Менгарвыканкаме прэс-канфэрэнцыя на тэму «Праблема ўжываньня наркатычных сродкаў у моладзевым асяродзьдзі». Пачатак у 10 гадзінаў.

Менск, галерэя «Ў», Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў запрашаюць на ўручэньне прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.
Пачатак у 19 гадзінаў.

Менск, палац культуры прафсаюзаў, пачатак гастроляў легендарнага францускага кабарэ Crazy Horse. Пачатак у 19 гадзінаў.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1229 – армія крыжакоў заняла Іерусалім.

1922 – Грузія, Армэнія і Азэрбайджан утварылі фэдэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.

1938 – аншлюс Аўстрыі Нямеччынай.

1947 – абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.

1986 – у Горадні створаны гісторыка-культурны клюб «Паходня».

1999 – у альянс НАТО ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.

У гэты дзень нарадзіліся:

1914 – Уладзімер Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША.

1922 – Джэк Кэруак, амэрыканскі пісьменьнік і паэт.

1946 – Лайза Мінэлі, амэрыканская акторка, сьпявачка.

У гэты дзень памерлі:

1851 – Ян Баршчэўскі, пісьменьнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

1922 – Кузьма Цярэшчанка, удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам 1919 году, міністар унутраных справаў БНР.

ЦЫТАТА ДНЯ

Мінулае вучыць нас, як жыць сёньня.

Ян Баршчэўскі