У Чыце ўдзельніцы антываеннага пікету пагражае крымінальная адказнасьць, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
Актывістку руху «Салідарнасьць» Натальлю Філонаву затрымалі ўчора падчас адзіночнага пікету супраць уводу расейскіх войскаў у Крым. Яна выйшла на цэнтральную плошчу Чыты з плякатамі «За свабоду!» і «Пуцін — агрэсар».
Сёньня раённы суд Чыты прысудзіў Філонавай дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню супрацоўніка паліцыі, паведаміла сябра Грамадзкай палаты Забайкальскага краю Марына Савацеева.
Паводле інфармацыі прэс-службы краявога ўпраўленьня МУС Расеі, цяпер рыхтуюцца матэрыялы ў сьледчае ўпраўленьне краю для прыняцьця рашэньня аб прыцягненьні Натальлі Філонавай да крымінальнай адказнасьці.
У Маскве за мінулы тыдзень затрымалі больш за 400 удзельнікаў стыхійных выступленьняў супраць вайсковага ўмяшаньня Расеі ў справы Ўкраіны.
15 сакавіка апазыцыя праводзіць у Маскве ўзгоднены з уладамі «Марш міру».