Кандыдат у дэпутаты Віцебскага абласнога савету Аляксей Гаўруцікаў апавёў «Свабодзе»: у тым, што ягоныя агітацыйныя матэрыялы ўтрымліваюць антыдзяржаўныя «прыхаваныя заклікі», яго зьвінаваціла рэдактарка дубровенскай раённай газэты «Дняпроўская праўда».
На гэтай падставе рэдактарка Сьвятлана Шурпакова адмовіла Аляксею Гаўруцікаву, актывісту аргкамітэту па стварэньні Сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», у магчымасьці надрукаваць у раёнцы свае агітацыйныя матэрыялы — праграму і кароткую біяграфію.
Паводле Аляксея Гаўруцікава, рэдактарка адмовіла яму ў вуснай форме, катэгарычна адмовіўшыся даваць пісьмовыя тлумачэньні:
«Паводле заканадаўства кандыдат можа выкарыстоўваць сродкі з адмысловага выбарчага фонду на сваю агітацыйную кампанію. Я вырашыў скарыстаць сваё права і заключыць дамову зь мясцовай газэтай — каб там надрукавалі матэрыялы пра мяне для дубровенскіх выбарцаў. Аднак да дамовы справа не дайшла: рэдактарка Сьвятлана Шурпакова наладзіла цэнзуру ў выданьні, якім кіруе. І ёй падалося, што ў падрыхтаваных мной тэкстах ёсьць прыхаваныя заклікі да зьмяненьня канстытуцыйнага ладу і зьмены ўлады». Гэта было выказана мне ў вуснай форме, але пры сьведках«.
Віцебскі актывіст, які мае юрыдычную адукацыю і вялікі прафэсійны досьвед, зафіксаваў скаргу на тое, што рэдактарка адмовілася друкаваць агітацыйныя матэрыялы, у рэдакцыйнай Кнізе скаргаў і прапановаў. Прычым папрасіў даць яму адказ у пісьмовай форме — каб засталіся сьведчаньні пра інцыдэнт і пазыцыю Сьвятланы Шурпаковай.
«Я напісаў скаргу і ў акруговую выбарчую камісію па Дубровенскай выбарчай акрузе № 11. А таксама ў раённую пракуратуру — каб там далі належную ацэнку пазапраўным дзеяньням рэдактаркі раённай газэты. Яна парушыла закон, бо рэдакцыя ня мае права цэнзураваць агітацыйныя матэрыялы. Тым болей — абапіраючыся на ўласныя меркаваньні пра нейкія „прыхаваныя заклікі“, адмаўляць у тым, на што я маю поўнае права. Прэтэнзіі да агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў можа выказваць выбарчая камісія. Або, зноў-такі, пракуратура. Але ніяк не рэдактарка дзяржаўнага выданьня, якое, паводле заканадаўства, мусіць спрыяць распаўсюду інфармацыі пра кандыдатаў», — патлумачыў Аляксей Гаўруцікаў.
Кандыдат лічыць падазрэньні рэдактаркі беспадстаўнымі. Тым болей што ўсе прапанаваныя ў друк агітацыйныя матэрыялы былі слова ў слова агучаныя Аляксеем Гаўруцікавым у ягоным выступе па абласным радыё. І ніякіх прэтэнзіяў ні ў тамтэйшых рэдактараў, ні ў абласной выбарчай камісіі да яго не было.