За ўікэнд – першы беларускі мэдаль на Паралімпіядзе

У суботу бронзавы мэдаль краіне прынес Васіль Шапціябой. Ён быў трэцім у біятлённай гонцы на 7,5 км для мужчын ў парушэньнем зроку.
Такім чынам Беларусь апынулася ў сьпісе краін-мэдалістак і замыкае яго. Першае месца на Паралімпіядзе на гэты момант у Расеі (5 залатых, усяго 17), на другім і трэцім – Украіна і Японія (па два залатых і адпаведна 6 і 5 усяго). Беларусь у мэдальным заліку 12-я.