Акцыя да юбілею Тараса Шаўчэнкі пройдзе ў Менску

Кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску ў знак салідарнасьці з украінацамі

А 18 гадзіне каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску зьбяруцца людзі, каб уганараваць украінскага паэта. Яны ўскладуць кветкі да помніка і прачытаюць вершы.
Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку грамадзкая актывістка Юлія Сьцяпанава.

Акцыя прымеркаваная да 200-годьдзя зь дня нараджэньня песьняра. Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску ўсталяваны ў Сьцяпанаўскім садзе непадалёк ад амбасады Ўкраіны (вул.Старавіленская, 51).