Ад савецкіх часоў у Беларусі 8 сакавіка — дзяржаўнае сьвята, Міжнародны дзень жанчын. Пачынаючы ад Клары Цэткін і Розы Люксэмбург, шмат дзесяцігодзьдзяў жанчыны змагаюцца за роўныя правы з мужчынамі. Цяпер гэта называецца — за гендэрную роўнасьць. Ці ёсьць у Беларусі дыскрымінацыя жанчын, Іна Студзінская высьвятляла разам зь лідэрамі жаночага руху і мужчынам-гумарыстам.
Кіраўнік тэатру сатыры і гумару «Хрыстафор» Яўген Крыжаноўскі — чалавек амбітны, быў ён і кандыдатам у прэзыдэнты, і кандыдатам у дэпутаты парлямэнту. Дарэчы, на апошніх парлямэнцкіх выбарах вядомага гумарыста, так бы мовіць, «перамагла» Сьвятлана Шылава, лекар-гінэколяг, якая засядае ў Авальнай залі ўжо другую кадэнцыю. Таму, на думку спадара Крыжаноўскага...
«Ёсьць дыскрымінацыя мужчын. Дыскрымінацыі жанчын ужо даўно няма. Сёньня жанчыны займаюць самыя неверагодныя пасады, пачынаючы ад дворніка, заканчваючы дэпутатамі, канцлерамі, прэзыдэнтамі. Да прыкладу, Лідзія Міхайлаўна Ярмошына — гэта вам не міністар? Гэта міністар выбараў! Тое, што жанчыне даверылі такую велічэзную пасаду, гэта пра многае кажа».
Дарэчы, у Беларусі толькі адна жанчына Марыяна Шчоткіна — міністар працы і сацыяльнай абароны. Ёсьць, праўда, яшчэ некалькі намесьніц міністра — у МЗС, Мінінфарме, Мінгандлі. Жанчыны кіруюць Нацбанкам і ўзгаданым ужо Цэнтарвыбаркамам.
Адукацыйны ўзровень беларускіх жанчын значна вышэйшы, чым у мужчын. Сярод працуючых жанчын 54,6% маюць вышэйшую і сярэднюю спэцыяльную адукацыю, сярод мужчын — толькі 37,1%.
Старшыня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка кажа:
«Атрымліваецца такая неадпаведнасьць: чалавек, які нешта лепш ведае, „падкаваны“, больш кампэтэнтны, мае высокую кваліфікацыю на рынку працы, сябе ня можа рэалізаваць. Таму што існуюць стэрэатыпы: „Жаночая справа — нараджаць, сядзець зь дзецьмі“. Простай мовай калі казаць — гэта сацыяльная несправядлівасьць. Калі прававой мовай — гэта дыскрымінацыя»
Кіроўныя пасады нават у жаночых калектывах, як правіла, займаюць мужчыны, падкрэсьлівае арганізатарка фэмінісцкай ініцыятывы «Гендэрны маршрут» Ірына Саламаціна:
«Калі мы паглядзім, хто працуе ў сыстэме адукацыі, аховы здароўя, то там 90% жанчын. Гэта паводле Белстату. Але ў Беларусі існуе такі дысбалянс па разьмеркаваньні працоўных месц. Як правіла, школы, шпіталі ў нас ачольваюць мужчыны, хаця ў галіне 90% — жанчын. На кіроўных пасадах у нас знаходзяцца ў асноўным мужчыны. І вялікае пытаньне: чаму?»
Жанчыны адчуваюць дыскрымінацыю і ў заработнай плаце, сьцьвярджае Ірына Альхоўка:
«Жанчынам чаму не даплачваюць? Не таму, што яны дрэнна выконваюць сваю працу. А таму, што яны жанчыны. Вось гэта і называецца „дыскрымінацыя па прыкмеце полу“. У нас розьніца ў зарплаце ў розных галінах народнай гаспадаркі складае да 22-25%».
Ірына Альхоўка згадвае яшчэ і іншыя формы дыскрымінацыі: квоты жанчын на паступленьне ў Акадэмію МУС, прычым на сьледчы факультэт, хаця, як правіла, дзяўчаты маюць вышэйшы бал і больш грунтоўныя веды, чым хлопцы. Таксама немагчымасьць для жанчын авалодаць вайсковымі спэцыяльнасьцямі.
Дыскрымінацыя — спрэс, кажа і Ірына Саламаціна, ды зачытвае пару абвестак з інтэрнэту і СМІ аб вакансіях: усе працадаўцы хочуць знайсьці мужчыну да 40 гадоў альбо жанчыну да 35 гадоў зь менскай прапіскай. У жанчыны за 40 знайсьці працу амаль няма шанцаў:
«У абодвух выпадках ёсьць дыскрымінацыя. Паводле беларускага заканадаўства, ні пол, ні ўзрост, ні прапіска не павінны пазначацца. Гэта падкрэсьліваюць і юрысты. Але, на жаль, у нас няма мэханізмаў адпрацоўкі такога кшталту дыскрымінацыі ў судах. То бок ёсьць закон, дзе прапісана, што гэта дыскрымінацыя. Але выйграць суд вельмі складана».
І калі ў офісе, на прадпрыемстве ў мужчыны і жанчыны працоўны час аднолькавы, то не сакрэт, што на хатнюю гаспадарку жанчыны трацяць удвая-утрая больш часу, чым мужчыны. Праўда, самі мужчыны з гэтым не заўсёды пагаджаюцца. Гумарыст Яўген Крыжаноўскі кажа:
«У сямейным жыцьці мужыкі ўжо даўно страцілі ўсялякую надзею быць галоўнымі. Цалкам правільная старая прымаўка, што мужчына — гэта галава, а жанчына — шыя. Куды шыя паверне, туды галава і глядзіць. Я як уладальнік чатырох дачок, пяцярых жонак, трох цешчаў знаходжуся проста ў рабскім становішчы. І патрабую праз СМІ ўсіх краінаў, каб Крыжаноўскага вызвалілі».
Кіраўнік тэатру сатыры і гумару «Хрыстафор» Яўген Крыжаноўскі — чалавек амбітны, быў ён і кандыдатам у прэзыдэнты, і кандыдатам у дэпутаты парлямэнту. Дарэчы, на апошніх парлямэнцкіх выбарах вядомага гумарыста, так бы мовіць, «перамагла» Сьвятлана Шылава, лекар-гінэколяг, якая засядае ў Авальнай залі ўжо другую кадэнцыю. Таму, на думку спадара Крыжаноўскага...
«Ёсьць дыскрымінацыя мужчын. Дыскрымінацыі жанчын ужо даўно няма. Сёньня жанчыны займаюць самыя неверагодныя пасады, пачынаючы ад дворніка, заканчваючы дэпутатамі, канцлерамі, прэзыдэнтамі. Да прыкладу, Лідзія Міхайлаўна Ярмошына — гэта вам не міністар? Гэта міністар выбараў! Тое, што жанчыне даверылі такую велічэзную пасаду, гэта пра многае кажа».
Дарэчы, у Беларусі толькі адна жанчына Марыяна Шчоткіна — міністар працы і сацыяльнай абароны. Ёсьць, праўда, яшчэ некалькі намесьніц міністра — у МЗС, Мінінфарме, Мінгандлі. Жанчыны кіруюць Нацбанкам і ўзгаданым ужо Цэнтарвыбаркамам.
Адукацыйны ўзровень беларускіх жанчын значна вышэйшы, чым у мужчын. Сярод працуючых жанчын 54,6% маюць вышэйшую і сярэднюю спэцыяльную адукацыю, сярод мужчын — толькі 37,1%.
Старшыня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка кажа:
Кіроўныя пасады нават у жаночых калектывах, як правіла, займаюць мужчыны, падкрэсьлівае арганізатарка фэмінісцкай ініцыятывы «Гендэрны маршрут» Ірына Саламаціна:
«Калі мы паглядзім, хто працуе ў сыстэме адукацыі, аховы здароўя, то там 90% жанчын. Гэта паводле Белстату. Але ў Беларусі існуе такі дысбалянс па разьмеркаваньні працоўных месц. Як правіла, школы, шпіталі ў нас ачольваюць мужчыны, хаця ў галіне 90% — жанчын. На кіроўных пасадах у нас знаходзяцца ў асноўным мужчыны. І вялікае пытаньне: чаму?»
Жанчыны адчуваюць дыскрымінацыю і ў заработнай плаце, сьцьвярджае Ірына Альхоўка:
«Жанчынам чаму не даплачваюць? Не таму, што яны дрэнна выконваюць сваю працу. А таму, што яны жанчыны. Вось гэта і называецца „дыскрымінацыя па прыкмеце полу“. У нас розьніца ў зарплаце ў розных галінах народнай гаспадаркі складае да 22-25%».
У нас розьніца ў зарплаце ў розных галінах народнай гаспадаркі складае да 22-25%