Міністэрства замежных спраў Расеі заявіла, што Масква будзе рэагаваць, калі Эўразьвяз увядзе санкцыі супраць Расеі за акупацыю Крыму.
Паводле МЗС, Расея не прымае мовы санкцый і пагроз, і калі санкцыі будуць рэалізаваныя, «яны не застануцца без адказу». Зьнешнепалітычнае ведамства Расеі таксама адзначыла, што Эўразьвяз заняў «надзвычай неканструктыўную пазыцыю», адмовіўшыся супрацоўнічаць з Расеяй у лібэралізацыі візавага рэжыму і падпісаньня новага базавага пагадненьня.
Эўразьвяз тым часам заявіў, што разглядзіць замарожваньне актываў і забарону на паездкі для расейскіх чыноўнікаў, калі Расея ў бліжэйшыя дні не пачне перамовы з украінскімі ўладамі.
Эўразьвяз тым часам заявіў, што разглядзіць замарожваньне актываў і забарону на паездкі для расейскіх чыноўнікаў, калі Расея ў бліжэйшыя дні не пачне перамовы з украінскімі ўладамі.