Фэйсбук украінскай палітыкі

Ёсьць меркаваньне, што Эўрамайдан і ўкраінская рэвалюцыя пачаліся з паведамленьня 21 лістапада ў Фэйсбуку і Твітэры вядомага ва Ўкраіне журналіста аўганскага паходжаньня Мустафы Найема.
Пасьля перамогі рэвалюцыі і зьмены ўлады Твітэр і асабліва Фэйсбук займаюць яшчэ большае месца ва ўкраінскай палітыцы. Пераважная большасьць заяваў ад палітыкаў лідэраў, эксклюзіўныя фатаздымкі, першыя навіны і факты зьяўляюцца менавіта там.

Мустафа Найем мае ў Фэйсбуку больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Ягоны пост меў такі зьмест:

«Сустракаемся ў 22.30 пад манумэнтам Незалежнасьці. Апранайцеся цёпла, бярыце парасоны, каву, гарбату, добры настрой і сяброў. Перапост усяляк вітаецца!»

У выніку — некалькі тысяч лайкаў ды перапостаў. І позьнім вечарам 21 лістапада на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве пачаўся Эўрамайдан.



Тады ж, у лістападзе, Мустафа Найем распавёў Радыё Свабода ў эксклюзіўным інтэрвію пра тое, чаму журналісты падтрымалі акцыю на Майдане.


Далей сацыяльныя сеткі ва ўкраінскіх падзеях таксама мелі выключнае значэньне і як інфармацыйны рэсурс — праз хэштэгі #євромайдан, #euromaidan, і як мабілізацыйны — праз разнастайныя суполкі і паблікі.

Цяпер жа амаль усе вядучыя ўкраінскія палітыкі, акрамя хіба толькі Юліі Цімашэнкі, ня толькі маюць свае прыватныя акаўнты ў Фэйсбуку, але і актыўна публікуюць там уласныя паведамленьні ды гучныя заявы, якія адтуль ужо бяруць і цытуюць СМІ.

Радыё Свабода склала топ-5 украінскіх палітыкаў у Фэйсбуку паводле колькасьці падпісчыкаў зь іхнімі апошнімі выказваньнямі і заявамі, апублікаванымі ў гэтай сацыяльнай сетцы.

1. Віталь Клічко, лідэр фракцыі партыі «Ўдар» у Вярхоўнай Радзе — 66644 падпісчыкаў




2. Арсені Яцанюк, прэм’ер-міністар ураду Ўкраіны — 61885 падпісчыкаў





3. Пётар Парашэнка, дэпутат Рады — 59429 падпісчыкаў




4. Мікалай Азараў, былы прэм’ер — 58899 падпісчыкаў



5. Арсен Авакаў, міністар унутраных спраў — 51510 падпісчыкаў



Зазначым, што з прадстаўленага вышэй топ-5 найбольш актыўна вёў Фэйсбук былы прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў, але свой апошні пост ён напісаў 14 лютага: «Дзякуй усім. Усім добрых выходных і ўсяго самага добрага!» і зьнік. Якімі ж былі тыя і наступныя выходныя ва Ўкраіне, мы добра ведаем.