Вярхоўная Рада Крыму ў чацьвер на закрытай пазачарговай сэсіі прыняла рашэньне аб далучэньні паўвострава да Расеі.
Крымскія кіраўнікі ўжо назвалі ўкраінскія войскі «акупацыйнымі» і паабяцалі бліжэйшым часам увесьці ў абарачэньне расейскі рубель. Хоць пастанова пра гэта, як сьцьвярджаюць крымскія кіраўнікі, ужо ўступіла ў сілу, для яе пацьверджаньня яны маюць намер праз тыдзень правесьці рэфэрэндум.
Для большасьці крымчан гэтае рашэньне стала чарговым шокам — ужо другім пасьля ўвядзеньня на мінулым тыдні на паўвостраў расейскіх войскаў.
Вялікую занепакоенасьць выказваюць у крымска-татарской супольнасьці. Яе лідэр, старшыня Меджлісу Рэфат Чубараў назваў дэпутатаў, якія галасавалі за цяперашняе рашэньне, вар’ятамі.
Ён заклікаў усіх жыхароў Крыму байкатаваць рэфэрэндум, рашэньне аб правядзеньні якога «было прынята неправавым спосабам».
«Вярхоўная Рада Крыму цалкам ігнаруе інтарэсы і парушае правы жыхароў Крыму», — сказаў Чубараў і дадаў, што Мэджліс вымушаны зьвярнуцца ў ААН, АБСЭ, да парлямэнтарыяў і кіраўнікоў урадаў Эўрапейскага Зьвязу, Рады Эўропы па дапамогу.
«Мы просім з мэтай дээскаляцыі ваеннага канфлікту ў Крыме, які можа прывесьці да масавых ахвяраў сярод мірнага насельніцтва паўвострава, неадкладна разгледзець магчымасьць увядзеньня на тэрыторыю Крыму міжнароднага міратворчага кантынгенту — сілаў бясьпекі ААН», — заявіў Чубараў.
Ідэю ўвядзеньня міжнародных міратворчых войскаў у Крым падтрымала таксама Ўсякрымская Ўкраінская рада. Яе старшыня Андрэй Шчакун заявіў, што ўкраінцы Крыму занепакоеныя грамадзка-палітычным становішчам на паўвостраве.
«Сёньня мы ўжо ня можам размаўляць на вуліцах па-ўкраінску, мы ня можам супрацьстаяць бандфармаваньням, якія вольна ходзяць па вуліцах гарадоў. Як нам спакойна назіраць, калі па вуліцах свабодна ходзяць замежныя салдаты са зброяй у руках! Дзеці і жонкі вайскоўцаў у паніцы, перажываюць за родных. Многія сем’і вымушаныя пакідаць свае дамы, каб захаваць жыцьцё. Ідуць прамыя пагрозы нашым людзям, вядзецца агрэсіўная інфармацыйная вайна супраць украінцаў, ігнаруюцца правы чалавека. Украінцы Крыму зьвяртаюцца да сьвету з просьбай абараніць нашыя сем’і», — адзначыў Андрэй Шчакун.
Ён таксама заклікаў сусьветную супольнасьць да ўвядзеньня на паўвостраў міратворчых войскаў ААН або НАТО.
Сэсія, якая прыняла рэзанансную пастанову аб далучэньні паўвострава да Расеі, праходзіла за зачыненымі дзьвярыма, без журналістаў і ў прысутнасьці ў парлямэнце ўзброеных людзей. Прэс-служба Вярхоўнай Рады Крыму сьцьвярджае, што за далучэньне аўтаноміі да Расеі прагаласавалі 79 дэпутатаў з 81 паводле сьпісу. Таксама прэс-служба паведаміла, са спасылкай на сьпікера Ўладзімера Канстанцінава, што такое рашэньне — «вымушаная мера, рэакцыя на сытуацыю ва Ўкраіне і спроба абараніць аўтаномію».
Першы віцэ-сьпікер крымскага парлямэнту Рустам Тэміргаліеў заявіў на брыфінгу, што дакумэнт аб уступленьні Крыму ў склад Расеі ўвайшоў у сілу, а рэфэрэндум, прызначаны на 16 сакавіка, патрэбны толькі для пацьверджаньня гэтага рашэньня.
«Крым стаў тэрыторыяй Расейскай Фэдэрацыі», — заявіў Рустам Тэміргаліеў. Паводле ягоных слоў, адзінае законнае ўзброенае фармаваньне на тэрыторыі Крыму — расейскія Ўзброеныя сілы. «Узброеныя сілы іншых дзяржаваў будуць лічыцца акупантамі з адпаведнымі наступствамі для сябе», — падкрэсьліў першы віцэ-прэм’ер Крыму. Ён таксама адзначыў, што ўкраінскім вайскоўцам або прапануюць скласьці новую прысягу, або ім дадуць магчымасьць бясьпечна сысьці на тэрыторыю мацерыка.
Рустам Тэміргаліеў таксама адзначыў, што рыхтуецца дамова паміж Крымам як суб’ектам Расеі і ўласна Расейскай Фэдэрацыяй, у рамках якой будуць вызначаныя паўнамоцтвы Крыму, а таксама шэраг эканамічных паказчыкаў. «Вядома, як частка Крыму, мы будзем знаходзіцца ў расейскіх эканамічных умовах, адпаведна, у рублёвай зоне», — сказаў ён.
Цяпер, паводле словаў Тэміргаліева, у Сімфэропалі працуе значная група спэцыялістаў з Расеі, якая рыхтуецца забясьпечыць уваходжаньне Крыму ў склад Расейскай Фэдэрацыі.