Паводле інфармацыі крыніц інфармацыйнага агенцтва УНІАН у спэцслужбах Украіны, якія заслугоўваюць даверу, чацьвёртага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча няма ў жывых.
З мэтай пацьвярджэньня або абвяржэньня гэтай інфармацыі карэспандэнты УНІАН зьвярнуліся да Адміністрацыі Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі, пастаяннага прадстаўніка Расейскай Фэдэрацыі пры ААН Віталя Чуркіна, кіраўніцтва Ўсерасейскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі і тэлевізійнага каналу «НТВ» (належыць ААТ «Газпром-мэдыя холдынг»).
Як вядома, апошні раз Януковіча жывога бачылі 28 лютага 2014 году падчас яго прэс-канфэрэнцыі расейскім і ўкраінскім СМІ на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі ў горадзе Растоў-на-Доне ў выставачным цэнтры «Верталэкспа». Пасьля гэтага яго аднапартыйцы і людзі зь яго атачэньня ва Ўкраіне не пацьвярджалі, што ён выходзіў на сувязь.