Ужо сёньня, 7 сакавіка: прэмія імя Навумавай, адкрыцьцё Паралімпіяды

Першы прэзыдэнт Чэхаславакіі Тамаш Масарык

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ:


У менскім офісе руху «За Свабоду» – прэс-канфэрэнцыя аргкамітэту Дня волі.

У офісе Парыті БНФ – уручэньне прэміі імя Сьвятланы Навумавай. Намінацыі: аналітыка, журналістыка, палітычная дзейнасьць.

У Сочы адкрыюцца ХІ Паралімпійскія зімовыя гульні.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1967 – у СССР увялі пяцідзённы рабочы тыдзень.

1985 – Віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку паводле артыкулу «антысавецкая прапаганда і агітацыя» на пазбаўленьне волі тэрмінам на 6 гадоў.

2008 – Беларусь адклікала свайго пасла з ЗША і парэкамэндавала паслу ЗША пакінуць Менск. Гэта стала рэакцыяй на амэрыканскія санкцыі, у першую чаргу – супраць Белнафтахіму.

2013 – Лукашэнка накіраваўся на пахаваньне Уга Чавэса ў Вэнэсуэлу, адмяніўшы з гэтай нагоды прыём жанчын на 8 сакавіка.

У гэты дзень нарадзіліся:

1850 – першы прэзыдэнт чэхаславацкай дзяржавы Тамаш Гарыг Масарык.

1872 – беларускі кампазытар і пэдагог Васіль Залатароў, народны артыст БССР.

1912 – беларускі пісьменьнік Тарас Хадкевіч.

1950 – кампазытар, заснавальнік і кіраўнік ансамблю «Сябры» Васіль Раінчык.

1953 – беларускі мастак Уладзімер Кожух.

У гэты дзень памерлі:

1931 – Павал Дземідовіч, дасьледнік беларускай этнаграфіі і фальклёру.

1943 – савецкія партызаны расстралялі ў Менску беларускага нацыянал-сацыялістычнага палітыка Фабіяна Акінчыца.

1983 – Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


Любоў да Расеі не павінна асьляпляць нас і выяўляцца ў адсутнасьці крытыкі. І калі хтосьці папракае частку нашай буржуазіі ў ідэалізацыі Старой Расеі, такі ж папрок заслугоўваюць і левыя сілы, якія некрытычна ўспрымаюць расейскую рэвалюцыю і бальшавізм.

Тамаш Гарыг Масарык