Былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, прадпрымальнік Ўладзімер Кудзінаў, які цяпер жыве і працуе ў Крыме, у інтэрвію «Свабодзе» расказаў пра актуальнае становішча ў Севастопалі.
Абламейка: Пасьля сёньняшняга рашэньня Вярхоўнага Савету Крыму аб уступленьні ў склад Расеі і заяваў у Маскве, што гэта цалкам магчыма — аказваецца, ужо і закон унесены ў расейскі парлямэнт — якая сытуацыя ў вас, як людзі рэагуюць?
Кудзінаў: Пакуль у горадзе Севастопалі спакойна, але, мяркую, пад вечар пачнецца ажыятаж, магчыма закупка ў магазінах прадуктаў. Асноўная маса людзей, якія сочаць за падзеямі, яны і раней лічылі, што Расея проста так Крым ужо не аддасьць. Было бачна, што Расея правакуе на Ўсходзе, каб адцягнуць увагу ўкраінскіх палітыкаў і каб атрымаць нейкую легітымную зачэпку. Я разумею, што юрыдычна Крымскі парлямэнт ня мае права прымаць такія рашэньні, ня мае права прызначаць рэфэрэндум. Але сёньня сытуацыя абвастрылася вельмі жорстка, і ўсё ідзе да таго, што вядучыя гульцы сьвету, ЗША, Эўразьвяз павінны сядаць за стол перамоваў з Расеяй. Іншага шляху ўжо няма. Украінскі ўрад ужо зрабіў усё, што мог. Стрымлівае войскі, каб не было праліцьця крыві. Але ўкраінскія вайскоўцы на тэрыторыі Крыму знаходзяцца ў вельмі складанай сытуацыі.
Абламейка: Як можа ўспрыняць насельніцтва Крыму яго пераход у склад Расеі?
Кудзінаў: На сёньня любы грамадзянін са здаровай галавой хоча жыць у міры і спакоі. Гэта тут усталёўвалася стагоддзямі, і да гэтых апошніх падзеяў тут панавалі мір і дружба паміж усімі нацыянальнасьцямі. На маю думку, многае ў Крыме залежыць ад рэакцыі крымскіх татар. Як бы там ні было, яны маюць яшчэ крыўду на кіраўніцтва СССР, якое дэпаратвала ў свой час татарскае насельніцтва. І яны маюць страх, што іх цяпер накіруюць на Далёкі Ўсход, каб яны там былі супрацьвагай Кітаю. На сёньня яны вычэкваюць, і мне не хацелася б нагнятаць абстаноўку. Але калі сусьветныя лідэры ня сядуць за стол перамоваў і не дамовяцца, то можа быць сусьветная вайна.
У лістападзе 1996 году Ўладзімер Кудзінаў быў адным зь ініцыятараў імпічмэнту прэзыдэнту Лукашэнку. У лютым 1997 году ён быў арыштаваны паводле сфальсыфікаванага абвінавачаньня ў дачы хабару і асуджаны да сямі гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Выйшаў на волю ў лютым 2001 году, адбыўшы чатыры гады за кратамі. І ў тым жа годзе разам зь сям’ёй пераехаў ва Ўкраіну, у Крым, дзе займацца птушкагадоўляй.