Украінскія падзеі сёньня абмяркоўвалі ў Менску расейскія і беларускія дыпляматы. Размова праходзіла ў рамках чарговага раўнду кансультацыяў паміж зьнешнепалітычнымі ведамствамі дзьвюх краінаў. Міністэрства замежных спраў Беларусі падтрымала ініцыятыву ўкраінскіх калегаў аб правядзеньні пазачарговага паседжаньня кіраўнікоў МЗС краінаў СНД. А лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сёньня прапанаваў калегам па дэмакратычнай кааліцыі правесьці шырокую кампанію, скіраваную на выхад Беларусі з АДКБ (Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы).
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык сёньня распавёў на брыфінгу пра кансультацыі з расейскімі дыпляматамі ў Менску. Журналісты адразу пацікавіліся: ці абмяркоўваюць яны сытуацыю ва Ўкраіне? Афіцыйны прадстаўнік МЗС сказаў, што непасрэдна гэтай тэмы ў парадку дня няма. Але там ёсьць блёк актуальных пытаньняў. А паколькі ўкраінская тэма актуальная, то яна будзе разглядацца.
Беларусь таксама ня мае пярэчаньняў супраць пазачарговай сустрэчы міністраў замежных спраў краін СНД, — сказаў спадар Мірончык.
Ён патлумачыў, што дакумэнты на такіх паседжаньнях прымаюцца кансэнсусам. Таму Беларусь выказалася за мэтазгоднасьць правядзеньня перад паседжаньнем кансультацыяў прадстаўніцтва краінаў СНД пры штаб-кватэры ў Менску. А ў далейшым гэтыя дакумэнты будуць разглядацца на сустрэчы міністраў замежных спраў.
«Такая пазыцыя беларускага МЗС выглядае нібыта нэўтральнай», — сказаў Свабодзе палітоляг Алесь Лагвінец:
«Беларускія ўлады, з аднаго боку, ня хочуць выглядаць як занадта прамаскоўскія ў вачах украінцаў. З другога боку, яны ня могуць цалкам падтрымаць тое, што прапаноўвае Ўкраіна.
Таму мне падаецца, што вялікіх пярэчаньняў з боку Беларусі супраць прапановаў Украіны ня будзе».
Новае кіраўніцтва МЗС Украіны прапануе правесьці пазачарговую сустрэчу кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін СНД 12 сакавіка ў Кіеве. Украінскі бок прапануе абмеркаваць сытуацыю ў асобных рэгіёнах Украіны, у прыватнасьці, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, пасьля чаго прыняць адпаведную заяву. Украіна сёлета старшынюе ў Садружнасьці. Таму адкінуць яе ініцыятыву Расеі будзе даволі складана. Але калі так атрымаецца, то чакаць давядзецца аж да 4 красавіка. Менавіта на гэты дзень была прызначаная раней чарговая сустрэча кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў. А прайсьці яна павінна ў Маскве.
Сёньня лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што беларускай апазыцыі неабходна «скарэктаваць тактыку і стратэгію ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне»:
«Гэта азначае, што стаіць на парадку дня стварэньне ідэалягічнай кааліцыі. Кааліцыі, якая стаіць на падмурку базавых эўрапейскіх каштоўнасьцяў і стандартаў.
На сёньняшні дзень ёсьць падставы пераглядаць нашы ўзаемаадносіны з уладай. Калі ўлада зараз пойдзе на крокі па ўмацаваньні сувэрэнітэту Беларусі — палітычнага, эканамічнага — то можа быць пэрыяд мяккай канфрантацыі. Калі ж беларускія ўлады працягнуць тую палітыку, якую яны ўжо доўжаць 20 гадоў, гэта азначае, што наша палітыка будзе больш крытычнай і жорсткай у адносінах да таго, што робяць беларускія ўлады».
Спадар Лябедзька заявіў: Дамова аб калектыўнай бясьпецы, у якую ўваходзіць і Беларусь, нясе краіне вялікую пагрозу:
«У адпаведнасьці з пунктамі 2 і 3 гэтай Дамовы, калі адбудзецца тое, што людзі называюць вайной, беларусы вымушаныя будуць ісьці на гэтую вайну. Гэта азначае, што мы будзем патрабаваць выхаду Беларусі з сыстэмы калектыўнай бясьпекі».