Галоўны прынцып пахудзеньня — прымаць менш калёрый, чым марнуеце. Аднак лічыць калёрыі досыць працаёміста. Цяпер існуе вялікая колькасьць прыладаў і мабільных аплікацый для спрашчэньня гэтага працэсу.
Я пайшла на разьведку ў краму i-Store. Рускамоўныя аплікацыі, як платныя, так і бясплатныя, ня робяць станоўчага ўражаньня на прафэсіянала і значна саступаюць англамоўным па ўсіх парамэтрах. Сярод англамоўных — на выбар больш за 400 лічыльнікаў калёрый. Добра зарэкамэндавала сябе амэрыканская аплікацыя Calorie counter & Diet Tracker кампаніі My Fitness Pal. Аплікацыя бясплатная для андроідаў і айфонаў і мае шматлікія опцыі падліку спажытых калёрый, макра- і мікранутрыентаў, затрачанай энэргіі ў стане спакою і пры занятках спортам.
Аплікацыя запытвае ў карыстальніка зыходныя зьвесткі: узрост, пол, рост, вага, мэта (пахудзеньне, падтрымка або набор вагі), узровень фізычнай нагрузкі і падлічвае прыкладную колькасьць калёрый, якую можна спажыць за дзень. Ад карыстальніка патрабуецца запаўняць прадуктовы дзёньнік — запісваць усё, што зьедзена на працягу дня. Аплікацыя дапамагае не пераядаць і сачыць за балянсам рацыёну, то бок колькі бялкоў, тлушчаў і вугляводаў варта аптымальна ўжываць.
Аплікацыя падключана да велізарнай базы харчовых прадуктаў, так што, у прынцыпе, уручную нічога не даводзіцца ўводзіць — функцыя пошуку аптымізуе працэс. Аплікацыя таксама мае баркод сканэр, так што гэта яшчэ больш спрашчае працэс уводу дадзеных. Трэба проста прасканаваць баркод на прадукце — і патрэбная інфармацыя аўтаматычна зьяўляецца ў вашым дзёньніку. Што ўразіла мяне асабіста — гэта тое, што амэрыканская Calorie counter & Diet Tracker у функцыі пошуку можа знаходзіць прадукты мясцовай вытворчасьці, уключаючы брэндавыя прадукты, у маім выпадку — галяндзкія. Што цікава для рускамоўнага спажыўца: з дапамогай функцыі «пошук прадуктаў» можна шукаць прадукты на рускай мове. Вам застаецца толькі пазначыць, якую колькасьць прадуктаў вы зьелі.
Калі сканэр па нейкіх прычынах не спрацоўвае, то можна ўручную ўвесьці ўсе зьвесткі аб прадукце і пакінуць гэты прадукт у вашай асабістай базе. Калі вы сьпяшайцеся або не зацікаўленыя ў дадатковых зьвестках, то ёсьць варыянт падліку толькі калёрый, без іншых парамэтраў.
Аплікацыя падлічвае наступныя макра- і мікранутрыенты: тлушчы, у тым ліку насычаныя, монаненасычаныя, поліненасычаныя і транстлушчы, вугляводы, у тым ліку харчовае валакно і цукар, бялкі, халестэрын, натрый, калій, вітамін А, вітамін С, кальцый і жалеза. Такім чынам, можна ня толькі сачыць за калёрыямі, але і імкнуцца да аптымальнага для здароўя харчаваньня.
Гэты лічыльнік калёрый таксама (па жаданьні) сочыць за энэргіяй, якую вы патрацілі, напрыклад, на фізычныя практыкаваньні і ўлічвае гэтыя дадзеныя ў пераліку затрат калёрый. Фізычную нагрузку можна апісаць у дробных дэталях (напрыклад: 20 прысяданьняў, 50 нахілаў), а можна скарыстацца агульным апісаньнем — «практыкаваньні на выносьлівасьць» ці «кардыятрэнінг».
Вельмі падобны на вышэй апісаную аплікацыю лічыльнік калёрый Calorie Сounter кампаніі NetDiary. Па водгуках шматлікіх карыстальнікаў, гэты лічыльнік мае больш зручны інтэрфэйс і ўвогуле больш просты ў абыходжаньні. Што датычыцца майго асабістага погляду, то мне больш падабаецца лічыльнік калёрый MyFitnessPal — тым, што мае больш прафэсійны інтэрфэйс. Але гэта справа густу.
Цікавая аплікацыя для iOs — Meal Snap ($3). Гэтая аплікацыя стварае ваш пэрсанальны дзёньнік харчаваньня, распазнаўшы ежу з фатаграфій. Гэта значыць, што вы фатаграфуеце страву і ўводзіце кароткія дадзеныя, напрыклад, ясьце вы ў дадзены момант сняданак ці абед. Аплікацыя мамэнтальна ацэньвае калярыйнасьць. Многія рэцэнзэнты кажуць, што гэтая аплікацыя робіць дастаткова добрую працу, хоць яе вынікі час ад часу могуць быць даволі непрадказальнымі. Але калі яна працуе належным чынам, то здаецца нейкім высокатэхнялягічным цудам.
Што можна сказаць пра гэтую забаву агулам? Карыстальнік павінен разумець, што аплікацыі працуюць як індыкатар і не даюць абсалютныя лічбы. Велізарная вартасьць карыстаньня аплікацыямі ў тым, што яны прымушаюць задумацца пра тое, што і колькі вы ясьце, і дзе вашы слабыя месцы.