Прэзыдэнт рэспублікі Татарстан у Расеі Рустам Мініханаў, які прыбыў сёньня ў Сімфэропаль, заключыў пагадненьне аб супрацоўніцтве з урадам прэм’ер-міністра Крыму Сяргея Аксёнава, паўнамоцтвы якога не прызнаюць у Кіеве.
Пагадненьне падпісалі вядомыя прадстаўнікі ўраду расійскага рэгіёну і самапрызначанага Кабінэту міністраў Крымскай аўтаноміі.
Паводле Мініханава, пасьля цырымоніі падпісаньня, канкрэтныя дэталі супрацоўніцтва павінны распрацаваць на працягу месяцу.
Кіраўнік Татарстану таксама сустракаўся з прадстаўнікамі Вярхоўнай рады Крыму і лідэрамі крымскіх татараў у часе аднадзённага знаходжаньня ў Крыме.
Пакуль невядома, ці быў гэты візыт узгоднены з цэнтральнай уладай Украіны.
Прызначэньне Сяргея Аксёнава на пасаду старшыні Савета міністраў Крыму , а затым і ўсе падпісаныя ім акты суд раней прызнаў супрацьпраўнымі і незаконнымі.