У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістраваны законапраект у падтрымку ўступленьня Ўкраіны ў НАТО. Яго тэкст апублікаваны на сайце парлямэнту.
Законапраект уяўляе сабой папраўкі ў закон «Аб асновах нацыянальнай бясьпекі». Сярод іншага ён прапануе дадаць да нацыянальных прыярытэтаў Украіны згадку пра інтэграцыю «ў эўраатлянтычную прастору». У артыкул, дзе пералічаны асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне бясьпекі, усьлед за словамі «здабыцьцё сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе» прапануецца дадаць «і арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы», паведамляе УНІАН.
Аўтарамі дакумэнту сталі дэпутаты ад раней апазыцыйнай, цяпер кіроўнай «Бацькаўшчыны».
Паводле апытаньня, праведзенага на пачатку сакавіка навінным парталам ТСН.uа, бальшыня ўкраінцаў (79,1%) лічыць, што Ўкраіне трэба неадкладна ўступаць у НАТО.