Украінскі амбасадар ў Менску перайшоў на бок новага ўраду

Міхаіл Ежэль

Украінскі амбасадар ў Менску Міхаіл Ежэль праводзіць прэсавую канфэрэнцыю з нагоды апошніх падзей у сваёй дзяржаве.
«Мы лічым, што наш урад легітымны. Мы служым украінскаму народу і прадстаўляем ягоныя інтарэсы на тэрыторыі Беларусі»,— заявіў амбасадар Ежэль на самым пачатку.

Прэсавая канфэрэнцыя заплянаваная на адну гадзіну.

Больш падрабязна аб ёй пазьней на нашым сайце.