Агрэсіўныя захады расейскага прэзыдэнта супраць Украіны прымушаюць аналітыкаў задумацца, што рухае Пуціным?
Заходні друк актыўна цытуе заўвагу нямецкай канцлеркі Ангелы Мэркель, якая пасьля тэлефоннай размовы з Пуціным зрабіла выснову, што ён «страціў сувязь з рэальнасьцю». Нягледзячы на тое, што нямецкі ўрад потым дэзавуяваў гэтыя словы, частка аналітыкаў, абмяркоўваючы яго ваенную інтэрвэнцыю супраць Украіны, мяркуе, што ён сапраўды крануўся розумам.
Станіслаў Бялкоўскі, маскоўскі палітычны камэнтатар:
«Чалавеку беднаму галаву хворую заняло. Гэта гіпэртаксычная шызафрэнія , зусім тыповая. Тое, што зараз адбываецца, гэта мэдыцынская рэч. Калі гэта адбываецца, нельга прадказаць, што чалавек зробіць праз 5 мінут. Чалавеку патрэбны моцныя сэдатыўныя прэпараты і ізаляцыя ад грамадзтва».
Андрэй Зубаў, прафэсар МГІМО:
«Мы заўсёды даём прагнозы, зыходзячы з (паводзінаў) разумнага, рацыянальнага, хай і карысьлівага, хай і жорсткага палітыка. Але зараз гэта паводзіны палітыка, які страціў розум».
Чуткі пра магчымае вар’яцтва Пуціна пачалі цыркуляваць у апошнія дні, што заходніх аналітыкаў наводзіць на ўспамін пра «тэорыю вар’яцтва» колішняга амэрыканскага прэзыдэнта Рычарда Ніксана. Ніксанаўская адміністрацыя спрабавала запусьціць чуткі пра неўраўнаважанасьць прэзыдэнта для таго, каб напалохаць яго геапалітычных апанэнтаў і прымусіць іх да саступак.
Але Пуцін быў такім вопытным палітычным гульцом на працягу апошніх паўтара дзесятка гадоў, што многія аналітыкі ў яго ўкраінскім гамбіце бачаць хутчэй халодны разьлік, чым вар’яцтва.
Ян Тэхаў, дырэктар Інстытуту Карнэгі ў Эўропе мяркуе, што Пуцін мае свае разьлікі. Крамлёўскі кіраўнік бачыць экзыстэнцыяльную пагрозу Расеі ва ўкраінскім дрэйфе на Захад і гатовы заплаціць вялікую палітычную і эканамічную цану за тое, каб гэтага не дапусьціць.
Амэрыканская дыпляматычная крыніца, якую цытаваў Wikileaks, абвінавачвае Расею, што яна, пачынаючы яшчэ ад аранжавай рэвалюцыі 2004 году, фінансавала захады па дэстабілізацыі Крыму, аслабленьні Ўкраіны і недапушчэньні руху Ўкраіны насустрач ЭЗ і НАТА.
Бэн Джуда, аўтар кнігі «Крохкая імпэрыя: як Расея палюбіла і разьлюбіла Пуціна» лічыць: «Цягам апошніх тыдняў Пуцін робіць па сутнасьці адну рэч: імкнецца накласьці вэта на будучыню Ўкраіны. Ад моманту, калі Расея пагразіла гандлёвай вайной, каб не дапусьціць падпісаньня Януковічам дамовы пра асацыяцыю з Эўразьвязам, да рашэньня аб інтэрвэнцыі ў Крыме — размова ўсё пра адно і тое ж — каб Украіна ня мела поўнага кантролю над сваім уласным лёсам».
У дадатак да геапалітычных меркаваньняў, і унутрыпалітычныя могуць быць моцным матыватарам для Пуціна, мяркуюць аналітыкі.
Расейскі апазыцыйны палітык Леанід Гозман кажа, што ў Крыме Пуцін праводзіць спробу аншлюсу, відавочна маючы на ўвазе гітлераўскую анэксію Аўстрыі ў 1938-м годзе. Паводле Гозмана, Пуцін шукае ворагаў за межамі, каб умацаваць сваю легітымнасьць дома: «У яго праблемы з легітымнасьцю вельмі моцныя. Ён усьвядоміў гэта з таго моманту, калі яго абсьвісталі на стадыёне Алімпійскім, яшчэ перад думскімі выбарамі. Як разумны чалавек, ён усьведамляе, што харызма кудысьці зьнікла, любілі — разьлюбілі, значыць патрэбныя нейкія іншыя падставы для легітымнасьці. Такой падставай можа быць перамога».
З другога боку, украінскі вопыт пасьпяховага зрынаньня аўтарытарнага і карумпаванага рэжыму таксама можа разглядацца Пуціным як небясьпечны прэцэдэнт. Расейскі палітычны камэнтарар Яўген Іхлоў:
«Чаму Пуцін пайшоў на гэта? Таму што прыклад дэмакратычнай рэвалюцыі ў суседняй краіне, дзе будзе праходзіць люстрацыя, асуджэньне карупцыянэраў, свабодныя выбары — гэта той прыклад, які б паказаў насельніцтву Расейскай Фэдэрацыі, як гэта ўсё можа быць нармальна».
Незалежна ад таго, якімі б матывамі ні кіраваўся Пуцін, што можа супрацьпаставіць яму Захад? Расейскі прафэсар гісторыі і палітоляг Валеры Салаўёў напісаў у сваім Фэйсбуку, што «вельмі добра інфармаваная крыніца» паведаміла яму, што Пуцін прыняў рашэньне аб інтэрвэнцыі ў Крым асабіста, і што гэта часткова тлумачыцца яго перакананьнем, што ён мае справу з найслабейшай палітычнай элітай Захаду за ўсю пасьляваенную гісторыю.
Салаўёў між тым дадае, што вышэйшыя эшалёны расейскіх элітаў глыбока падзеленыя ў стаўленьні да рашэньня Пуціна, і тыя зь іх, хто мае эканамічныя актывы ў Эўропе, «напалоханыя да сьмерці».
Бэн Джуда дадае: «Палова пуцінскага ўраду мае актывы ў Эўропе. Аднак большасьць эўрапейскіх краінаў, у прыватнасьці, Брытанія і Нямеччына, ужо даўно перасталі быць зацікаўленыя ў правядзеньні якой-небудзь палітыкі адносна Расеі, якая б перашкаджала іх уласным інтарэсам». І Пуцін разумее, дадае Джуда, што часы халоднай вайны даўно мінулі, і ЗША ня могуць навязваць эўрапейцам сваё стаўленьне да вялікага суседа, як гэта было ў часы СССР.