Сябры Барадуліна: Народны бард-дзяржаўнік

Ад Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку пішуць сябры Рыгора Барадуліна Вітаўт Кіпель і Янка Запруднік.
Сьмерць Рыгора Барадуліна, народнага барда-дзяржаўніка — незваротная страта для беларускай літаратуры, мастацтва, культуры й нацыянальнай думкі.

Але ягоная творчасьць, уся ягоная інтэлектуальная спадчына застанецца багатай крыніцай мудрасьці й нашай нацыянальнай адметнасьці ў агульначалавечым рэчышчы прагрэсу.

Творчая спадчына Рыгора Барадуліна — гэта паднябесны ўзьлёт мастацкай уявы, глыбіня думкі й моц народнага духу.

Вечная памяць вернаму сыну Айчыны.

Сябры нябожчыка —
Вітаўт Кіпель
Янка Запруднік


Ад Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, Нью-Ёрк, ЗША