«Як па сухому...» Штрыхі да партрэта Рыгора Барадуліна

Фільм Аляксандра Матафонава «Як па сухому...» прысьвечаны творчай індывідуальнасьці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Большая частка здымкаў зроблена ў 2009 годзе на радзіме паэта — у Вушачы.

Глядач убачыць паэта ў ягонай роднай хаце, старым садзе.

Паэт гаворыць з суразмоўцамі і гледачамі пра вечнае – радзіму, паэзію, мову, шлях да веры.



Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 году.