Кітай паважае незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, заявіў у нядзелю ў Пэкіне прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Кітая.
Кітай «здаўна прытрымліваецца прынцыпу неўмяшаньня ва ўнутраныя справы», заявіў Цынь Ган, камэнтуючы журналістам сытуацыю ва Ўкраіне.
Кітай занепакоены гэтым становішчам і заклікае датычных да палітычнага вырашэньня рознагалосьсяў шляхам дыялёгу і перамоў на аснове захаваньня міжнароднага права і нормаў міжнародных адносін для забесьпячэньня міру і стабільнасьці ў рэгіёне, прывяло словы прадстаўніка МЗС кітайскае агенцтва «Сіньхуа».
Паводле словаў прадстаўніка МЗС КНР, Кітай працягвае ўважліва сачыць за разьвіцьцём падзей ва Ўкраіне. У той жа час, як вынікае з паведамленьня, ён ня стаў і наўпрост вінаваціць Расею ў парушэньні міжнароднага права яе вайскоўцам уварваньнем ва Ўкраіну, як зрабіла шэраг іншых дзяржаў сьвету.