Дзярждэпартамэнт ЗША пацьвердзіў, што дзяржсакратар ЗША Джон Кэры наведае Кіеў у аўторак, каб выказаць падтрымку новаму часоваму кіраўніцтву краіны.
Раней Джон Кэры асудзіў дзеяньні Расеі ва Ўкраіне як «неверагодны акт агрэсіі». Паводле Кэры, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прыняў «дзіўнае і сьвядомае» рашэньне ўварвацца ў іншую краіну. Гэта «паводзіны 19-га стагодзьдзя ў 21-м», — сказаў ён.
Калі Пуцін ня зьменіць курс на фактычную анэксію Крыму, Расея панясе вялікія страты ў гандлі і інвэстыцыях, падкрэсьліў Кэры.
Як заявіў дзяржсакратар ЗШA, ён ужо правёў перамовы зь міністрамі краін G-8 і іншых дзяржаваў. Паводле яго, усе яны гатовыя ісьці да канца, каб ізаляваць Расею.
ЗША ставяць пытаньне пра байкот заплянаванага на чэрвень саміту краін «вялікай васьмёркі», які павінен адбыцца ў расейскім горадзе Сочы, сказаў ён